Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пять участников движения ЗУБР были задержаны только что возле здания суда Советского района и отправлены в РУВД этого же района. Приказ о задержании «зубров» дал заместитель начальника РУВД Гуренков. «Зубры» пришли к зданию суда, чтобы поддержать своих товарищей, судебные процессы над которыми в настоящее время проходят в Советском суде.
Активист ЗУБРа и правозащитник Дмитрий Бородко приговорен судом к 5 суткам ареста. Приговор вынесла судья Оксана Релява. Поскольку Дмитрий Бородко был задержан за полчаса до начала акции 25 марта на подходе к площади Якуба Коласа, сотрудники милиции, составлявшие протокол на правозащитника, чтобы избежать ответственности за незаконное и безосновательное задержание, обвинили Бородко в хулиганстве (статья 156 КоАП). Правозащитнику вменялось в вину, что он якобы нецензурно выражался. В результате на процессе по делу Бородко даже не присутствовали сотрудники милиции, которые его задерживали. В качестве свидетелей обвинения выступали милиционеры, которые видели активиста ЗУБРа в первый раз. Во всяком случае, они постоянно путались в показаниях и сообщали суду противоречивые сведения.
Старшыня Партыі БНФ “Адраджэньне” Вінцук Вячорка асуджаны судом Савецкага раёну Менску да 10 сутак арышту. Прысуд вынес судзьдзя Руслан Казадаеў. Палітыка прызналі віноўным у парушэньні арт.167 ч.2 КоАП – арганізацыя несанкцыянаваных мерапрыемстваў. Той факт, што лідэр БНФ атрымаў 10 сутак арышту замест 15-ці, якімі звычайна караюць арганізатараў акцыяў, паводле словаў судзьдзі, тлумачыцца тым, што Вінцук Вячорка сам заклікаў удзельнікаў учорашняй акцыі разыходзіцца. У той самы час актывістка ЗУБРа Тацяна Елавая была асуджаная судом Савецкага раёну Менску да 5 сутак арышту. Дзяўчына была арыштаваная ўчора на акцыі, прымеркаванай да гадавіны ўтварэньня БНР. І правяла ноч перад судом у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна. Тацяну Елавую прызналі віноўнай у парушэньні арт.167 ч.1 КоАП – удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Прысуд адносна яе вынесла Наталя Скугарова. Суды над затрыманымі ўчора апазыцыянэрамі працягваюцца ў Савецкім судзе Менску.
Крычаўскі райвыканкам чарговы раз адмовіўся даць недзяржаўнай мясцовай газэце "Вольны горад" даведку пра юрыдычную адрэсу, без якой выданьне ня можа быць зарэгістраванае.
Да гэтага часу мэтанакіраванае паляваньне на ірацкага дыктатара было беспасьпяховым. Садам Хусэйн валодае хітрай сыстэмай, якая дазваляе яму хавацца. Аднак як толькі ягоная ўлада, што стаіць на прымусе, пачне разбурацца, стане зразумела, наколькі ляяльныя да яго памочнікі.
Рух “пацыфістаў”, якія выступаюць супраць вайны ў Іраку, аказвае заўважны ўплыў на грамадзкую думку Францыі. Аднак вядомы французскі пісьменьнік і філёзаф Паскаль Брукнэр, настроены рашуча супраць рэжыму Садама Хусэйна, крытыкуе “пацыфістаў” і расцэньввае гэты рух як ідэалёгію “трэцяга сьвету”. У сваім інтэрвію правацэнтрысцкай газэце "Le Figaro" ён кажа: “Толькі ваеннай сілай можна прымусіць тыранію раскаяцца. Прыходзіць момант, калі насельніцтва, якое жыве ва ўмовах тыраніі, настолькі аслабленае дыктатурай, што яно ня можа больш паўстаць і мае права чакаць дапамогі звонку”.
Актывіст руху супраціву ЗУБР асуджаны судом Савецкага раёну Менску да 15 сутак арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Аксана Рэлява. Яўгена Афнагеля прызналі віноўным у парушэньні арт.167. ч.2 – паўторнае прыцягненьне за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Актывіст ЗУБРа быў учора затрыманы на акцыі апазыцыі ў Дзень Волі. Суды над астатнімі ўдзельнікамі акцыі працягваюцца.
Судзьдзя Савецкага раёну Менску Наталя Скугарова асудзіла актывіста руху ЗУР Ігара Віньнікава да 5 сутак арышту. Ігара Віньнікава прызналі віноўным у парушэньні арт.167 ч.1 КоАП – удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Гэта пакуль толькі першы прысуд, вынесены адносна ўдзельнікаў і арганізатараў, затрыманых учора, 25 сакавіка, у акцыі, прымеркаванай да гадавіны 85-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Суды над астатнімі працягваюцца.
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» і Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікалі ўлады да аднаўленьня расьсьледаваньня зьнікненьня беларускага журналіста Зьмітра Завадзкага.
Улады Беларусі намерваюцца ўзмацніць ідэалягічную працу ў дзяржаве. Як паведамілі “Росбалту” ў прэсавай службе беларускага прэзыдэнта, пра гэта ў аўторак заявіў Аляксандар Лукашэнка, камэнтуючы кадравыя перастаноўкі на кіроўных пасадах у структурах дзяржкіраваньня і навучальных установах краіны.
Камісія па правох чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ “палаты прадстаўнікоў” прыняла рашэньне падтрымаць прэзыдэнцкія папраўкі да закону аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні. Пры гэтым “дэпутаты” адхілілі варыянт, прапанаваны сябрам парлямэнцкае групы “Рэспубліка” Валеры Фраловым.
Міністэрства замежных справаў й Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі распачалі прапрацоўку механізму аказаньня насельніцтва Іраку гуманітарнай дапамогі.
Адміністрацыя Белага дому ў Вашынгтоне не раз заяўляла, што галоўная мэта яе ціску на Ірак заключаецца ў зьвяржэньні ці ліквідацыі Садама Хусэйна – нездарма ўмова ўльтыматуму, які прэзыдэнт ЗША Джордж Буш высунуў Багдаду напярэдадні пачатку бамбардзіровак, як раз і заключалася ў тым, што Садам з сынамі мусілі пакінуць тэрыторыю краіны. Аднак Садам толькі завяршае цэлую ўладную піраміду, і ў іншых паведамленьнях амэрыканскіх уладаў гаворыцца пра тое, што ліквідаваць Хусэйна мала, што патрабуецца зламіць пабудаваны ім дыктатарскі рэжым.
Крыніцы ў адміністрацыі Буша сьцьвярджаюць, што адна з расейскіх кампаніяў дапамагае ірацкім вайскоўцам разгортваць электроннае абсталяваньне, якое ўтварае перашкоды сыстэмам навядзеньня амэрыканскіх самалётаў і бомбаў, а дзьве іншыя кампаніі прадалі ў Ірак супрацьтанкавыя ракеты й тысячы прыбораў начнога бачаньня -- насуперак санкцыям ААН. Гэтыя крыніцы адзначаюць, што Масква ігнаравала настойлівыя просьбы высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі Буша, закляпочаных пагрозаю амэрыканскім узброеным сілам. Больш за год інтэнсыўных кансультацыяў расейскія афіцыйныя асобы спачатку адмаўлялі існаваньне кампаніі, якая нібыта прадала па меншай меры шэсьць прыладаў, прызначэньне якіх – зашкодзіць працы глябальнай сыстэмы навядзеньня, што выкарыстоўваецца ў амэрыканскай авіяцыі й бомбах, паведамілі прадстаўнікі ЗША. Пазьней расейцы запэўнілі амэрыканцаў, што згаданая кампанія знаходзіцца пад жорсткім кантролем.
Дзень Волі сёлета быў адзначаны традыцыйна: ня вельмі масава, але з арыштамі. Актывісты руху ЗУБР Яўген Афнагель, Ігар Віньнікаў, Тацяна Елавая, Дзяніс Дашчынскі, Сяргей Булавец былі затрыманыя адразу пасьля сканчэньня акцыі. Зьміцер Бародка й Леанід Навіцкі, актывісты ЗУБРа з Барысава, затрыманыя яшчэ перад акцыяй. Каардынатар руху ЗУБР Цімафей Дранчук быў затрыманы за некалькі гадзінаў да пачатку мерапрыемства за ўдзел ў леташней акцыі, прымеркаванай да гадавіны БНР. Арыштаваныя арганізатары акцыі – старшыня БНФ “Адраджэньне” Вінцук Вячорка і Ўладзімер Кішкурна. Усяго ў час акцыі затрыманыя 15 чалавек. Учора позна вечарам адпусьцілі толькі непаўнагадовых. Усе астатнія апазыцыянэры правялі ноч у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Сёньня ў першай палове ў Савецкім судзе Менску над імі пройдуць судовыя працэсы.
Статутны фонд дзяржпрадпрыемства па транспартыроўцы газу “Белтрансгаз” сфармаваны ў памеры 1,2 трлн. рублёў, ці прыкладна $609 млн. Гэтую навіну ў эксклюзіўнай размове з карэспандэнтам “Белорусской газеты” паведаміла крыніца ў беларускім урадзе. На аснове гэтай сумы Мінэканомікі, хутчэй за ўсё, вызначыць долю замежнага інвэстара пры фармаваньні сумеснага прадпрыемства на базе маёмасьці “Белтрансгаз”.
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь пачаў і адразу ж спыніў тэрапэўтычны агляд прававых нормаў, якія дазваляюць бюджэтным мэдычным установам браць грошы з хворых за аказаньне імі платных паслуг. Хадайніцтва аб пераносе тэрмінаў слуханьня заявіў віцэ-прэм’ер ўраду Ўладзімер Дражын з спасылкаю на неабходнасьць дадатковага вывучэньня матэрыялаў і будучае абмеркаваньне гэтага пытаньня на паседжаньні прэзыдуюму Савету Міністраў. Прадстаўнік істцы – “дэпутат” ніжняй палаты “парлямэнту” Ўладзімер Парфяновіч пярэчыць ня стаў, дый і аформленай дамовы ў яго і яшчэ двух калегаў з-за нейкай цяганіны не аказалася.
Аляксандар Лукашэнка 25 сакавіка выдаў Указ №119 “Аб унясеньн зьменаў ва Ўказ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 1998 году №554”. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэсвай службе кіраўніка дзяржавы. Дадзеным дакумэнтам павялічваецца на 10 адсоткаў памер пені, спаганяемай з сумы мытнай запазычанасьці, што ўзьнікла пры невыкананьні ўмоваў адтэрміноўкі ўплаты мытнай пошліны й падатку на дададзеную вартасьць, якой падлягаюць сыравіна, матэрыялы й камплектныя дэталі для вырабу экспартнай прадукцыі, што ўвозяцца ў рэспубліку.
З 1 лютага сёлетняга году Гарадзенскі аблвыканкам усталяваў для насельніцтва новыя тарыфы. Зараз за ацяпленьне жыхары вобласьці плацяць у месяц па 532,2 рублі за кожны квадратны мэтар. Гарачае водазабесьпячэньне абыходзіцца ў 2.816, 86 рублі з чалавека, а цеплавая энэргія – 1.849б,75 рублі за адну гігакалёрыю.
У Берасьці прайшоў першы этап фінальных гульняў чампіянату краіны па валейболу сярод мужчын. За тры дні матчы паміж за сабой праводзілі чатыры мацнейшыя каманды Беларусі – “Камунальнік” (Горадня), “Заходні Буг” (Берасьце), “Тэхнапрыбор-Бела” (Магілёў) і “Гомель”.
Індывідуальныя прадпрымальнікі Шклову (Магілёўская вобласьць), якія гандлююць на мясцовым рэчавым і харчовых рынках, пратэстуюць супраць эканамічнай палітыкі ўладаў адносна прадстаўнікоў дробнага бізнэсу, у прыватнасьці, супраць абавязковага ўсталяваньня касавых апаратаў.
Мытня ў ступары 11:37, 26/03/2003, Сяргей Сацук, Аляксандар Барнатовіч, «БДГ», фота IREX/Promedia
Незвычайную чыстку чынавенскіх шэрагаў дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі наладзілі супрацоўнікі кіраваньня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС й Пракуратуры рэспублікі. Літаральна за адзін тыдзень пад варту трапілі сем мытнікаў, у тым ліку і правая рука старшыні ДМК Аляксандар Шпілеўскі – начальнік аднаго з кіраваньня. Паводле папярэдніх дадзеных, затрыманым інкрымінуецца нанясеньне дзяржаве ўрону на суму больш за 1 млн. даляраў.
Транспартнае абслугоўваньне ў Лідзе добрае хіба тым, што кошт на квіток (у адрозьненьне ад менскага) застаўся ранейшым – 180 рублёў поўны і 90 - ільготны. Лідзкі аўтапарк практычна не абнаўляецца. Ступень зношанасьці гарадзкіх аўтобусаў стандартная для правінцыйных гарадоў: каля 85 адсоткаў машынаў падлягаюць сьпісваньню. І гэта пры тым, што ў Лідзе ёсьць дзейны завод “Нёман”, што выпускае сучасныя аўтобусы.