Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новыя арышты. Новыя суды
11:03, 26/03/2003

Дзень Волі сёлета быў адзначаны традыцыйна: ня вельмі масава, але з арыштамі. Актывісты руху ЗУБР Яўген Афнагель, Ігар Віньнікаў, Тацяна Елавая, Дзяніс Дашчынскі, Сяргей Булавец былі затрыманыя адразу пасьля сканчэньня акцыі. Зьміцер Бародка й Леанід Навіцкі, актывісты ЗУБРа з Барысава, затрыманыя яшчэ перад акцыяй. Каардынатар руху ЗУБР Цімафей Дранчук быў затрыманы за некалькі гадзінаў да пачатку мерапрыемства за ўдзел ў леташней акцыі, прымеркаванай да гадавіны БНР. Арыштаваныя арганізатары акцыі – старшыня БНФ “Адраджэньне” Вінцук Вячорка і Ўладзімер Кішкурна. Усяго ў час акцыі затрыманыя 15 чалавек. Учора позна вечарам адпусьцілі толькі непаўнагадовых. Усе астатнія апазыцыянэры правялі ноч у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Сёньня ў першай палове ў Савецкім судзе Менску над імі пройдуць судовыя працэсы.

Усяго ў акцыі 25 сакавіка прынялі ўдзел некалькі соцен чалавек. Сталічныя ўлады забаранілі правядзеньне акцыі ў Дзень Волі ў цэнтры гораду і адправілі апазыцыянэраў на плошчу Бангалор. Гэта, натуральна, абсалютна не задаволіла арганізатараў. Людзі, сярод якіх было шмат старых, прыйшлі на плошчу Якуба Коласа з нацыянальнымі сьцягамі й кветкамі. Многія прыйшлі яшчэ з маленькімі дзецьмі. Аднак гэта не спыніла беларускую міліцыю. Яшчэ да пачатку акцыі плошча была поўная супрацоўнікамі міліцыі ў форме й штацкім. Людзей хапалі на падыходзе да плошчы. Першымі затрымалі шасьцёх непаўнагадовых хлопцаў з Смалявічаў – Гаўрыловіча Максіма, Апацкага Віталя, Рабіцкага Аляксея, Дэмеша Сяргея, Ермакова Васіля. Яны прыехалі на акцыю ў Менск разам з сваёй расьцяжкаю, але расьцяжку адразу адабралі, а іх зьвезьлі ў Савецкі РАУС, зь якога выпусьцілі позна ўвечары.

Таксама на падыходзе да плошчы былі затрыманыя актывісты ЗУБРа Зьміцер Бародка й Леанід Навіцкі. У двары ля плошчы быў затрыманы нібыта для высьвятленьня абставінаў лідэр БСДП НГ Мікалай Статкевіч. Праўда, хутка яго ўсё ж такі адпусьцілі.

Сама акцыя цягнулася хвілінаў 15-20. Пасьпеў выступіць і павіншаваць суайчыньнікаў са сьвятам лідэр БНФ Вінцук Вячорка. Адразу пасьля гэтага да плошчы пад’ехаў аўтобус з амапаўцамі. За пяць хвілінаў яны выціснулі з плошчы практычна ўсіх. Працы вялікай не склала – няцяжка штурхаць у сьпіну старых, падлеткаў, жанчын...

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: