Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мітынгуй, не мітынгуй...
11:10, 26/03/2003, Анатоль Нязванаў, «БДГ»

Камісія па правох чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ “палаты прадстаўнікоў” прыняла рашэньне падтрымаць прэзыдэнцкія папраўкі да закону аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні. Пры гэтым “дэпутаты” адхілілі варыянт, прапанаваны сябрам парлямэнцкае групы “Рэспубліка” Валеры Фраловым.

Прэзыдэнцкі праект ужо двойчы разглядаўся ў Авальнай залі, але так не і ня здолеў набраць неабходную колькасьць галасоў. Аднак гэта не зашкодзіла дэпутатам камісіі па правох чалавека зноў рэкамэндаваць яго да разгляду на сэсіі. Зрэшты, цяперашні варыянт зьведаў некаторыя зьмены. У прыватнасьці, мяркуецца істотна зьмякчыць працэдуру ліквідацыі партыі за аднаразовае грубае парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. У адпаведнасьці з праектам да грубых парушэньнях адносяцца нанясеньне ўрону ў памеры 10 тыс. і больш базавых велічыняў, а таксама “незабесьпячэньне арганізатарамі парадку правядзеньня масавых акцыяў, нанясеньне шкоды здароўю грамадзянаў”. Раней такія парушэньні павінны былі аўтаматычна прыводзіць да ліквідацыі партыі, зараз яны будуць разглядацца судом, які будзе вырашаць лёс той ці іншай партыі. Акрамя таго, па прапанове парлямэнтароў, у праект уключаны пункт, у адпаведнасьці зь якім нормы закону ня будуць распаўсюджвацца на сустрэчы дэпутатаў й прэзыдэнта краіны з выбарцамі, а таксама на рэлігійныя мерапрыемствы.

Альтэрнатыўны варыянт, прапанаваны дэпутатам Валеры Фраловым, сябры камісіі вырашылі адхіліць як “неадпаведны дэкрэтам прэзыдэнта і сёньняшняй заканатворчай практыцы”. Валеры Фралоў прапанаваў зьмяніць “дазваляльны” прынцып заявы масавых мерапрыемстваў на “паведамляльны”. Такое новаўвядзеньне не знайшло падтрымкі ні ў Адміністрацыі прэзыдэнта, ні ў Нацыянальным цэнтры заканатворчай дзейнасьці, ні ў чальцоў камісіі па правох чалавека.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: