Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады ўзмоцняць ідэалягічную працу 11:12, 26/03/2003
Улады Беларусі намерваюцца ўзмацніць ідэалягічную працу ў дзяржаве. Як паведамілі “Росбалту” ў прэсавай службе беларускага прэзыдэнта, пра гэта ў аўторак заявіў Аляксандар Лукашэнка, камэнтуючы кадравыя перастаноўкі на кіроўных пасадах у структурах дзяржкіраваньня і навучальных установах краіны.
Паводле беларускага лідэра, на дадзены час у Беларусі адсутнічае сыстэмная дзейнасьць у гэтым кірунку. “Отказавшись от старой советской идеологической системы, мы пока не смогли выстроить новую», -- падкрэсьліў ён. Зьвяртаючыся да новапрызначаных кіраўнікоў, ён сказаў пра неабходнасьць правядзеньня “аккуратной идеологической работы, без понукания, навязывания и перехлестов”. Пры гэтым беларускі лідэр падкрэсьліў, што ідэалягічная прапаганда на дадзены час ідзе па ўсім сьвеце.
Кажучы пра вайну ў Іраку, Лукашэнка засумняваўся ў “дэмакратычнасьці” дзеяньняў ЗША, якія “запретили показ по телеканалам сюжетов об американских военнопленных в Ираке”. “Вот один из примеров обработки, промывки мозгов, — заявіў лідэр Беларусі. — Мы же никогда так не поступали, никогда не обманывали свой народ”.