|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Беларусь рыхтуецца да аказаньня гуманітарнай дапамогі Іраку 11:09, 26/03/2003 Як паведаміў у аўторак журналістам у Менску начальнік кіраваньня інфармацыі беларускага МЗСу Андрэй Савіных, тэма аказаньня гуманітарнай дапамогі насельніцтву Іраку ва ўмовах ваенных дзеяньняў абмяркоўвалася ў панядзелак на сустрэчы міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава й амбасадара Іраку ў Беларусі Сальмана Зэйдана. Міністар высьветліў ў ірацкага дыплямата “канкрэтныя патрэбы насельніцтва краіны ў гуманітарнай дапамозе”. Андрэй Савіных удакладніў, што размова ідзе пра мэдыкамэнты, вопратку, прадметы першай неабходнасьці, паведамляе “Росбалт”.
|