Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крычыўскія ўлады не рэгіструюць незалежную газэту 15:57, 26/03/2003
Крычаўскі райвыканкам чарговы раз адмовіўся даць недзяржаўнай мясцовай газэце "Вольны горад" даведку пра юрыдычную адрэсу, без якой выданьне ня можа быць зарэгістраванае.
Гэтым разам крычаўскія раённыя ўлады нават не прарэагавалі на ліст Міністэрства інфармацыі, паводле якога газэта можа зарэгістравацца па хатняй адрэсе ейнага заснавальніка, прадпрымальніка Сяргея Няроўнага.
У адказе на імя спадара Няроўнага чыноўнікі тлумачаць, што ліст зь Міністэрства інфармацыі яны ўспрымаюць толькі як рэкамэндацыю і таму могуць самастойна прымаць рашэньні. Заснавальнікі "Вольнага гораду" гавораць, што ўспрымаюць адказ крычаўскіх чыноўнікаў як ігнараваньне патрабаваньняў вышэйшых органаў улады і таму са спасылкай на ліст міністэрства будуць абскарджваць рашэньне райвыканкаму ў абласным Гаспадарчым судзе.