Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Індывідуальныя прадпрымальнікі Шклову (Магілёўская вобласьць), якія гандлююць на мясцовым рэчавым і харчовых рынках, пратэстуюць супраць эканамічнай палітыкі ўладаў адносна прадстаўнікоў дробнага бізнэсу, у прыватнасьці, супраць абавязковага ўсталяваньня касавых апаратаў.
23 сакавіка ў Школове прайшоў сход, у якім удзел прыняла каля 50 прадпрымальнікаў, перадае БелаПАН. Паводле кіраўніка Шклоўскай раённай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Аляксандра Шчарбака, прадпрымальнікі выказалі сваю нязгоду з рашэньнем мясцовых уладаў з 1 красавіка забавязаць усіх работнікаў харчовага рынку ўсталяваць на гандлёвых месцах касавыя апараты. На іх думку, гэта тэхнічна складана. Але галоўнае -- такая мера, пры захаваньні цяперашняй сыстэмы падаткаабкладаньня, робіць працу прадпрымальнікаў невыгоднай. На сходзе, які цягнуўся каля гадзіны, таксама прапанавалі стварыць у Шклове структуру Свабоднага прафсаюзу прыватных прадпрымальнікаў. На думку прадпрымальнікаў, яна б магла ня толькі абараняць інтарэсы дробнага бізнэсу, але й тлумачыць нарматыўныя дакумэнты, датычныя прадпрымальніцкай дзейнасьці.