Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Рэпарцёры без межаў»: аднавіць сьледзтва па справе Завадзкага
11:13, 26/03/2003

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» і Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікалі ўлады да аднаўленьня расьсьледаваньня зьнікненьня беларускага журналіста Зьмітра Завадзкага.

Дзьве арганізацыі па свабодзе СМІ заявілі кіраўніку сьледчай групы Івану Бранчалю, што ягонае рашэньне прыпыніць сьледзтва па справе Зьмітра Завадзкага, супярэчыць юрыдычным нормам і ён ня можа адмовіць сям’і Завадзкага ў праве даведацца праўду пра тое, што здарылася зь Зьмітром.

На думку “Рэпарцёраў без межаў” і БАЖ, спыненьне расьсьследаваньня зьнікненьня журналіста парушае Дэклярацыю Генэральнае асамблеі ААН па абароне грамадзянаў ад гвалтоўнага зьнікненьня ад 18 сьнежня 1992 году, артыкул 17 якой сьведчыць пра тое, што сьледзтва па справах зьніклых павінна працягвацца да таго часу, пакуль злачынцы ня будуць знойдзеныя і не высьветліцца лёс зьніклага.
Рэгіянальныя структуры, такія як Эўрапейскі й Міжнародныя суды па правох чалавека неаднаразова адзначалі, што дадзены від злачынстваў мае цяглы характар і таму ня мае тэрмінаў даўнасьці. Улады абавязаныя працягваць расьсьледаваньне да таго часу, пакуль зьніклы ня будзе імі знойдзены.

“Рэпарцёры без межаў” і БАЖ лічаць, што судовае разьбіральніцтва, якое скончылася 16 ліпеня леташнега году вынясеньнем пажыцьцёвага зьняволеньня Валеры Ігнатовічу, абвінавачанаму ў выкраданьні Завадзкага, не дапамагло высьветліць абставіны, пры якіх зьнік Завадзкі, а таксама асобаў, віноўных у ягоным выкраданьні.

Часовы падкамітэт ПА АБСЭ, закліканы расьсьледаваць выпадкі палітычных зьікненьняў у Беларусі, заявіў 27 лістапада леташнега году, што ўлады краіны не падалі задавальняючай справаздачы па расьследаваньні зьнікненьня журналіста.
Зьміцер Завадзкі адзін час працаваў асабістым апэратарам Аляксандра Лукашэнкі. Аднак пасьля незаконнага рэфэрэндуму 1996 году ён звольніўся і перайшоў у расейскую кампанію ОРТ. Завадзкі правёў два месяцы за кратамі разам з Паўлам Шараметам у 1997 годзе за асьвятленьне недобрасумленнай працы памежных службаў на мяжы Беларусі й Літвы.

У 2000 годзе Зьміцер Завадзкі агучыў факт удзелу былога афіцэра спэцназу РБ Ігнатовіча ў ваенных дзеяньнях на баку чачэнскіх паўстанцаў. Беларускія ўлады сьцьвярджаюць, што забойства Завадзкага Ігнатовічам было помстаю з боку апошняга.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: