Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кожную раніцу беларускі лідэр пачынае з аналіза паведамленьняў з тэатра ваенных дзеяньняў у Пэрсыдзкай затоцы. І пасьля праводзіць штосьці накшталт палітінфармацыяў.
“Мне падаецца, што сама вайна пакуль не ўплывае на трансатлянтычныя адносіны. Разыходжаньні па пытаньні, ці варта было распачынаць вайну адным толькі Злучаным Штатам і Вялікабрытаніі – яны ўсплываюць наверх зноў і зноў”, -- заявіў у інтэрвію амэрыканскаму выданьню “In The National Interest” вядомы амэрыканскі палітычны дзеяч, былы дарадца прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра, а зараз выкладчык Унівэрсытэту Джона Гопкінса ў Вашынгтоне Зьбігнеў Бжэзіньскі. Чытайце тэкст цалкам інтэрвію.
21 лютага агенцтва “Интерфакс” працытавала высокапастаўленага беларускага чыноўніка, які заявіў, што “амэрыканцы зьвярнуліся да беларускіх уладаў праз амбасаду Нідэрляндаў з просьбай дазволіць ім пралёт па паветраным калідоры для транспартыроўкі жаўнераў і вайсковай тэхнікі”. Амбасада Злучаных Штатаў абвяргае дадзеную інфармацыю і сьцьвярджае, што ўрад Злучаных Штатаў ніколі не зьвяртаўся з такой просьбай ні наўпрост, ні праз пасярэднікаў.
Згодна плянам беларуска-кубінскага супрацоўніцтва міністар замежных справаў Рэспублікі Куба Фэліпэ Пэрэс Роке наведае з афіцыйным візытам Рэспубліку Беларусь з 28 па 31 сакавіка 2003 году, паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Аб’яднаная грамадзянская партыя Беларусі выступіла з заяваю пратэсту ў сувяі з арыштамі ўдзельнікаў акцыі, прымеркаванай да ўгодак утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Аб’яднаная грамадзянская партыя зьвяртае ўвагу на той факт, што чым меней падтрымкі ў беларускім грамадзтве ў кіроўнага ў краіне рэжыму, тым больш жорсткі характар набываюць рэпрэсіі. Расправа з удзельнікамі мірных акцыяў 12,23 і 25 сакавіка ў Менску, шматлікія турэмныя зьняволеньні сьведчаць пра тое, што гэты рэжым жорсткасьцю імкнецца прыхаваць сваю слабасьць.
Пратакол аб уваходжаньні ў НАТО падпісалі сёньня 7 краінаў Усходняе Эўропы. Міністры замежных справаў Румыніі, Баўгарыі, Славакіі, Літвы, Славеніі, Эстоніі й Латвіі паставілі свае подпісы на дакумэнце падчас фармальнай цырымоніі ў штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі. Рашэньне аб далейшым пашырэньні блёку было прынятае на саміце альянсу ў Празе ў лістападзе 2002 году. Падпісаньне пратаколу азначае, што ўсе гэтыя краіны стануць сябрамі Паўночнаатлянтычнага Альянсу ўжо ў траўні 2004 году. З іх уваходжаньнем колькасьць краінаў-сябраў НАТО павялічыцца з 19 да 26, перадае РБК.
Суды над удзельнікамі й арганізатарамі акцыі 25 сакавіка, прымеркаванай да ўгодак утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшлі сёньня ў Савецкім судзе Менску. У выніку лідэр Партыі БНФ “Адраджэньне” Вінцук Вячорка асуджаны да 10 сутак арышту. Актывіст руху супраціву ЗУБР Яўген Афнагель і актывіст партыі БНФ Уладзімер Кішкурна – да 15 сутак арышту. Актывіст ЗУБРа й праваабаронца Зьміцер Бародка, актывісты ЗУБРа Леанід Навіцкі, Тацяна Елавая і Ігар Віньнікаў, актывіст апазыцыі Алег Корбан – да 5 сутак арышту. У знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду Леанід Навіцкі абвесьціў у залі суда галадоўку.
Дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” намерваюцца ў дзень адкрыцьця вясновай сэсіі “парлямэнту” 2 красавіка асудзіць ваенныя дзеяньні ЗША і іх хаўрусьнікаў супраць Іраку.
Нашая кааліцыя 10:56, 27/03/2003, Кандаліза Райс, The Wall Street Journal
Ва ўмовах, калі працягваецца больш шырокая вайна з тэрорам і барацьба супраць распаўсюду хімічнай, біялягічнай і ядзернай зброі, усім краінам больш, чым калі-небудзь, патрабуецца аб’яднацца перад пагрозамі нашага часу.
Гішпанская апазыцыя запатрабавала неадкладна спыніць ваенныя дзеяньні ў Іраку, забараніць выкарыстаньне ваенных базаў войскамі ЗША, пралёт і дазапраўку бамбардзіроўшчыкаў Б-52 над гішпанскімі гарадамі, а таксама перадаць усіх вайскоўцаў, накіраваных у зону ірацкага канфлікту ў якасьці “гуманітанай падтрымкі”, пад эгіду ААН. Адпаведны запыт быў накіраваны на разгляд у ніжнюю палату парлямэнту. У адказ прэм’ер-міністар Хасэ Марыя Аснар не спыняе паўтараць: падрымліваючы кааліцыю, ён дзейнічае выключна ў інтарэсах краіны. Пра тое, чаму Гішпанія з самага пачатку стала ў ірацкім канфлікце на бок Вашынгтону, амбасадар Гішпаніі ў Маскве Хасэ Марыя РАБЛЕС ФРАГА распавёў карэспандэнту “Известий".
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі быў пададзены Сэнату ЗША 25 сакавіка сустаршынёй Гэльсынскай камісіі, сэнатарам Бэнам Найтхарсам Кэмпбэлам, а таксама сэнатарам Джозэфам Байдэнам. Суаўтарам дакумэнту таксама зьяўляецца сэнатар Джон МакКейн. Акт аб дэмакратыі ў Беларусі складзены віцэ-прэзыдэнтам Камітэту па міжнародных адносінах ніжняй палаты кангрэсу й прэзыдэнтам Камісіі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе амэрыканскім кангрэсмэнам Крыстафэрам Сьмітам. 13 лютага 2003 году Крыстафэр Сьміт зноў запусьціў юрыдычны механізм прыняцьця гэтага “Акту...”. Меры ў падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, прадугледжаныя дакумэнтам, уражваюць: у 2004-2005 гадох ЗША выдзяляе 40 млн. даляраў незалежным грамадзкім сілам, яшчэ 5 млн. пойдзе на пашырэньне беларускага вяшчаньня радыёстанцыяў “Голас Амэрыкі” і “Свабода”. У выпадку адмовы беларускіх уладаў спыніць перасьледы незалежных СМІ, расьсьледаваць выпадкі палітычна матываваных зьнікненьняў людзей і вызваліць усіх палітвязняў ЗША абвесьціць санкцыі супраць Беларусі. Для шэрагу беларускіх чыноўнікаў будзе закрыты доступ на тэрыторыі ЗША, забароненыя стратэгічны экспарт у Беларусь і дзяржаўныя інвэстыцыі, а таксама прынятыя меры па скарачэньню фінансавай дапамогі Беларусі з боку міжнародных фінансавых інстытутаў. “Акт...” таксама прадугледжвае агучваньне экспарту Беларусьсю зброі ў краіны, якія падтрымоўваюць тэрарызм, і публікацыю зьвестак аб маёмасьці Лукашэнкі й ягонага атачэньня. Прапануем Вашай увазе тэкст выступу перад Сэнатам сустаршыні Гэльсынскай Камісіі сэнтара Бэна Найтхарса Кэмпбэла:
З 1 красавiка кошт пуцёвак у санаторыi, прафiлякторыi й дамы адпачынку павысiцца на 6 адсоткаў — пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» паведамiў намесьнiк кiраўнiка Рэспублiканскага цэнтру па аздараўленьні й санаторна-курортным лячэньні насельнiцтва Мiкалай Лукашэвiч.
Перасоўваньне аб’ектаў дробнай розьніцы Менску (шапікаў, латкоў) у адмыслова вызначаныя месцы плянуецца завяршыць да 1 ліпеня 2003 году, паведаміў начальнік кіраваньня прадпрымальніцтва Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту Аляксандар Каліноўскі на прэсавай канфэрэнцыі 26 сакавіка.
ААН ухваліла на 2003 год кантракты на пастаўку ў Ірак па праграме "Нафта ў абмен на харчаваньне" амаль 800 беларускіх аўтамабіляў на суму каля 40 млн. даляраў. "Зараз праз ваенныя дзеяньні ўзьнікла няпэўнасьць”, - сказаў кіраўнік аддзелу МАЗу па сувязях з грамадзкасьцю Валянцін Лопан. Прадстаўнік МАЗу таксама адзначыў, што “калі сумныя прагнозы ажыцьцявяцца й кантракты ня будуць рэалізаваныя, то для прадпрыемства гэта будзе мець сур’ёзныя эканамічныя наступствы”. У 2002 годзе МАЗ па праграме "Нафта ў абмен на харчаваньне" паставіў на ірацкі рынак каля 900 грузавых аўтамабіляў на суму 38 млн. даляраў. Усяго ж з 1999 году гэтае беларускае прадпрыемства прадала ў Ірак каля 2,5 тыс. адзінак тэхнікі.
Міністэрства эканомікі Ўкраіны накіравала беларускаму ўраду праект забавязкаў, пры выкананьні якіх беларускія вытворцы запалак могуць пазьбегнуць антыдэмпінгавых санкцыяў адносна паставак на ўкраінскі рынак.
Артыст, мастацкі кіраўнік незалежнага Малога тэатру Ігар Забара марыць набыць нафтавую сьвідравіну. Ці хаця б невялічкі заводзік па вытворчасьці печыва. Каб у старасьці ня думаць пра грошы.
Як вядома, добрая адукацыя каштуе грошай. І немалых. Да 2006 году выдаткі дзяржавы на адукацыю складуць 10 адсоткаў ВУП. Да слова, зараз яны роўныя 7 адсоткам. Зрэшты, і гэтая велічыня значная, улічваючы, што на 2003 год на патрэбы адукацыйнай сфэры пойдзе чвэрць рэспубліканскага і каля траціны мясцовых бюджэтаў. Паводле намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарыно, навучаньне аднаго дашкольніка абыходзіцца дзяржаве ў 715 тысячаў рублёў у год, школьнік “каштуе” 459 тысячаў, навучэнец ПТУ – 759 тысячаў, вывучыць аднаго студэнта яшчэ даражэй -- на гэта штогод патрабуецца 1,3 мільёны.
Дадзены працэс рэструктурызацыі праходзіць у рамках дзяржаўнай праграмы, накіраванай на рацыяналізацыю сеткі агульнаадукацыйных установаў. Рэструктурызацыя – гэта не бяздумнае закрыцьцё школаў, а працэс, абумоўлены дэмаграфічнай сытуацыяй і сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём рэгіёнаў, падкрэсьліў намесьнік міністра адукацыі. Перш чым зачыняць навучальныя ўстановы, мясцовыя органы ўлады павінны правесьці комплексную працу з педагогамі й бацькамі. У прыватнасьці, з настаўнікамі заключаюць дамову на тры гады, згодна якой ім гарантавана працоўнае месца на тры гады пасьля закрыцьця школы.
Як паведамілі ў адміністрацыі Беларускай чугункі, у адпаведнасьці з Пастановаю Міністэрства эканомікі, для электрацягнікоў прыгараднага прызначэньня кошт адной зоны /10 кілёмэтраў/ вызначаны ў памеры 200 рублёў. Акрамя таго, на 15 адсоткаў павялічыцца кошт квіткоў у цягніках унутрырэспубліканскай камунікацыі.
Дэкрэт прэзыдэнта №10, які выйшаў 25 сакавіка, усталяваў, што з цяперашняга часу стаўкі арэнднай платы за гандлёвыя плошчы (у першую чаргу гэта тычыцца рынкаў) павінны вызначацца па выніках аўкцыёнаў. На думку распрацоўшчыкаў дэкрэту, такі механізм фармаваньня стаўкі арэнды будзе максымальна празрыстым. Аднак прадстаўнікі бізнэс-асацыяцыяў апасаюцца, што памер арэнднай платы за гандлёвыя месцы можа істотна падскочыць, асабліва калі будзе абраная традыцыйная форма аўкцыёну, пры якой кошт ідзе на падвышэньне.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені 2003 году павялічыліся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам леташнега году на 14,9 адсоткі пры прагнозе на год 6—6,5 адсоткаў. Разам з тым, паведамілі ў Міністэрстве эканомікі, у параўнаньні з сьнежнем 2002 году даходы зьменшыліся на 15,2 адсоткі. Рэальная заробная плата, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары й паслугі, у студзені сёлетняга году ў параўнаньні з студзенем леташнега павялічылася на 0,5 адсоткі. А ў параўнаньні з сьнежнем 2002 году яна зьменшылася на 8,4 адсоткі. У Мінэканомікі патлумачылі, што зніжэньне ўзроўню аплаты працы выклікана выплатай арганізацыямі краіны ў сьнежні 2002 году ўзнагародаў па выніках працы за год.
Тарыф у цуглях 11:18, 27/03/2003, Вольга Мікша, Белорусская газета
Міністэрства эканомікі Беларусі прыняла рашэньне не падвышаць да канца сёлетняга году тарыфы на камунальныя паслугі. А дэпутаты парлямэнцкай групы “Рэспубліка” абвінавацілі Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (Мінжылкамгас) у парушэньні асноўнага эканамічнага закону краіны. Паводле дадзеных парлямэнтараў, з восені леташнега году заробкі ў сярэднем вырасьлі на 40%, а тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі (ЖКП) – у 3-4 разы. У мінулую пятніцу сытуацыю на канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры пракамэнтаваў міністар ЖКГ Аляксандар Мількота. Адрознымі ад афіцыйнай пазыцыі поглядамі з карэспандэнтам “Белорусской газеты” падзяліўся старшыня Рады рэспубліканскага зьвязу жыльлёва-камунальных каапэратываў Іван Анташкевіч.
Удовін падатак 11:13, 27/03/2003, Сяргей Пяткоўскі, «Вечерний Минск»
Ёсьць пытаньні, на якія няма адказаў зручных для ўсіх. Лепей было б наагул не кранаць іх. Каб нікога не раздражняць. І ўсё ж такі адно такое пытаньне я павінен сёньня закрануць. Яно вельмі прыватнае, калі разглядаць яго ў рамках канкрэтнай сытуацыі. І вельмі агульнае, калі глянуць за гэтыя рамкі. Палітыка, эканоміка і нават тое, што называеца сучаснай гісторыяй – усё тут сплялося. Але спачатку, вядома, пра прыватнае...
У апошнія месяцы ў Беларусі назіраецца значны рост коштаў на жыльлё (другаразовы рынак) у гарадох, разьмешчаных на мяжы з Польшчай. Паводле ацэнкі спэцыялістаў па нерухомасьці, тон тут задаюць прадстаўнікі дробнага й сярэдняга бізнэсу з Расеі, якія актыўна скупаюць сабе жыльлё ў Берасьці й Горадні. Гэта выгодна для справы. Асаблівым попытам карыстаюцца танныя аднапакаёвыя кватэры. За апошнія два месяцы кошт кватэраў у Горадні павялічылася ў сярэднем на 15-20%. Паводле ацэнак гарадзенскага агенцтва нерухомасьці “Дом”, кошты тут у бліжэйшы час могуць вырасьці яшчэ на 10-15%.
Менчукі ў сваёй большасьці становяцца пэсымістамі. Пацьверджаньнем гэтаму могуць служыць вынікі апошняга соцапытаньня, праведзенага Менскім НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблемаў. Летась навукоўцы папрасілі жыхароў сталіцы ацаніць сваё матэрыяльнае становішча. Прыкладна 42 адсоткі рэспандэнтаў упэўнена заявілі – яно пагоршылася. Каля 47,5 адсоткаў лічаць, што яно за год не зьмянілася. І толькі прыкладна 11 адсоткаў апытаных, на іх думку, сталі жыць лепей. Яшчэ больш пэсымізм праявілі ўдзельнікі апытаньня і ацанілі пэрспэктывы на сёлетні год – амаль кожны другі менчук (46 адсоткаў) чакае, што яго матэрыяльнае становішча пагоршыцца. І толькі трошкі больш за 18 адсоткаў упэўненыя, што летась іх асабісты дабрабыт палепшыцца.