Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шапікі зьнікнуць зь менскіх вуліц праз тры месяцы
15:28, 27/03/2003

Перасоўваньне аб’ектаў дробнай розьніцы Менску (шапікаў, латкоў) у адмыслова вызначаныя месцы плянуецца завяршыць да 1 ліпеня 2003 году, паведаміў начальнік кіраваньня прадпрымальніцтва Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту Аляксандар Каліноўскі на прэсавай канфэрэнцыі 26 сакавіка.

Паводле яго, у адпаведнасьці з канцэпцыяй разьвіцьця дробнарозьнічнага гандлю сталіцы прадпрымальнікам прапануюць некалькі варыянтаў разьмяшчэньня сваіх гандлёвых кропак, перадае БелаПАН. У прыватнасьці, шапікі й латкі могуць перасунуць у стацыянарныя аб’екты гандлю, буйныя гандлёвыя цэнтры й паркінгі, а таксама ў кватэры на першых паверхах дамоў у мікрараёнах сталіцы, якія будуць пераводзіцца ў нежылы фонд. Каліноўскі падкрэсьліў, што падыход да кожнага прадпрымальніка будзе індывідуальным, “жорсткага, агульнага рашэньня праблемы ня будзе”.
Паводле яго, нядаўна ў Менгарвыканкаме будзе створаная адмысловая працоўная група па перасоўваньні аб’ектаў дробнай розьніцы, якую ачоліў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Мікалай Ярохаў. Начальнік кіраваньня таксама паведаміў, што на сёньня ў Менску функцыянуе больш за 3 тысячы аб’ектаў дробнай розьніцы, на якіх працуюць каля 8 тысячаў чалавек. Паводле яго, штомесяц у бюджэт гораду ў выглядзе адзінага падатку на прыбытак ад іх паступае каля 600 тысячаў эўра.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: