Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У паліцэйскай краіне кіруе закон сілы
13:55, 27/03/2003

Аб’яднаная грамадзянская партыя Беларусі выступіла з заяваю пратэсту ў сувяі з арыштамі ўдзельнікаў акцыі, прымеркаванай да ўгодак утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Аб’яднаная грамадзянская партыя зьвяртае ўвагу на той факт, што чым меней падтрымкі ў беларускім грамадзтве ў кіроўнага ў краіне рэжыму, тым больш жорсткі характар набываюць рэпрэсіі. Расправа з удзельнікамі мірных акцыяў 12,23 і 25 сакавіка ў Менску, шматлікія турэмныя зьняволеньні сьведчаць пра тое, што гэты рэжым жорсткасьцю імкнецца прыхаваць сваю слабасьць.

На думку партыі, 25 сакавіка рэжым у чарговы раз прадэманстраваў непавагу да гісторыі, да грамадзянаў, да Канстытуцыі. “У Беларусі можна праводзіць сходкі крымінальных аўтарытэтаў, ладзіць выступы групаў, якія адкрыта прапагандуюць фашызм, зьбірацца на форумы па рэстаўрацыі камуністычнай імпэрыі. Але ў Беларусі нельга сьвяткаваць гістарычныя даты, нельга зьбірацца на плошчы Якуба Коласа, нельга трымаць у рукох нацыянальную сымболіку”, -- гаворыцца ў заяве АГП.

Партыя рашуча асуджае арышты й турэмнае зьняволеньне 8 удзельнікаў акцыі 25 сакавіка і заклікае сусьветную супольнасьць не пакідаць без увагі той факт, што беларускі рэжым, карыстаючыся сусьветнай закляпочанасьцю ірацкай праблемаю, пачаў наступ на правы й свабоды грамадзянаў, на палітычных апанэнтаў улады.

АГП зьвяртаецца да ўсіх партыяў, грамадзкіх арганізацыяў з прапановаю аб’яднаць свае намаганьні пры падрыхтоўцы й правядзеньні Чарнобыльскага шляху.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: