Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суды над удзельнікамі й арганізатарамі акцыі 25 сакавіка, прымеркаванай да ўгодак утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшлі сёньня ў Савецкім судзе Менску. У выніку лідэр Партыі БНФ “Адраджэньне” Вінцук Вячорка асуджаны да 10 сутак арышту. Актывіст руху супраціву ЗУБР Яўген Афнагель і актывіст партыі БНФ Уладзімер Кішкурна – да 15 сутак арышту. Актывіст ЗУБРа й праваабаронца Зьміцер Бародка, актывісты ЗУБРа Леанід Навіцкі, Тацяна Елавая і Ігар Віньнікаў, актывіст апазыцыі Алег Корбан – да 5 сутак арышту. У знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду Леанід Навіцкі абвесьціў у залі суда галадоўку.
Судзьдзі Руслан Казадаеў, Аксана Рэлява й Наталя Скугарова ў чарговы раз прадэманстравалі сваю заангажаванасьць і несправядлівасьць беларускай судовай сыстэмы. На пяць сутак былі асуджаныя людзі, якія нават не прысутнічалі на акцыі апазыцыі, як гэта адбылося зь Зьмітром Бародкам, Леанідам Навіцкім і Алегам Корбанам.
Такім чынам, камэры спэцпрыёмніку на Акрэсцьна ў гэтыя дні будуць перапоўненыя. Толькі ў панядзелак да розных тэрмінаў зьняволеньня былі асуджаныя 10 удзельнікаў акцыі 23 сакавіка. На Акрэсьціна таксама працягваюць знаходзіцца арганізатары Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” Андрэй Саньнікаў, Людміла Гразнова, Зьміцер Бандарэнка і Леанід Малахаў. Трэба адзначыць, што за судамі над апазыцыянэрамі ўвесь дзень назіралі прадстаўнікі амбасадаў ЗША й Вялікабрытаніі. Дзіўна, але прадстаўнікі місіі АБСЭ ў Менску зноў не палічылі за патрэбнае прысутнічаць на судох над беларускімі дэмакратамі.