Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вязьні сумленьня выходзяць на свабоду! 16:08, 27/03/2003
Арганізатары Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” Людміла Гразнова, Андрэй Саньнікаў і Зьміцер Бандарэнка выходзяць на волю. Сёньня завяршаецца 15 сутак арышту, да якіх яны былі пакараныя за арганізацыю 12 сакавіка Народнага маршу. Першым сёньня вызваліцца былы намесьнік міністра замежных справаў, міжнародны каардынатар грамадзянскае ініцыятывы “Хартыя’97” Андрэй Саньнікаў -- ён выйдзе з спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна а 19.45. А 20.00 павінны адпусьціць каардынатараў Хартыі’97 Людмілу Гразнову й Зьмітра Бандарэнку. Прадпрымальнік Леанід Малахаў, асуджаны за арганізацыю 12 сакавіка агульнарэспубліканскага страйку прадпрымальнікаў, выйдзе на волю заўтра раніцай а 8.00. У той самы час, у сьценах спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку застаецца яшчэ 18 апазыцыянэраў, асуджаных да тэрмінаў зьняволеньня ад 5 да 15 сутак за ўдзел у акцыях апазыцыі 23 і 25 сакавіка.