Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Украіна высунула ўмовы беларускім вытворцам запалак
12:54, 27/03/2003

Міністэрства эканомікі Ўкраіны накіравала беларускаму ўраду праект забавязкаў, пры выкананьні якіх беларускія вытворцы запалак могуць пазьбегнуць антыдэмпінгавых санкцыяў адносна паставак на ўкраінскі рынак.

Як паведамілі "Интерфаксу" ва ўрадзе, украінскі бок, у прыватнасьці, прапануе стварыць у Беларусі структуру ліцэнзаваньня паставак запалак, якая гарантуе экспарт у тым аб’ёме, які ня будзе наносіць шкоду мясцовым вытворцам аналягічнай прадукцыі.

Акрамя таго, беларускім экспартэрам прапануецца ўзяць на сябе забавязкі па кошту продажу, адпаведныя інтарэсам украінскіх прадпрыемстваў.

На дадзены час вытворцамі запалак зьяўляюцца некалькі беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, у тым ліку “Пінскдрэў”, “Барысаўдрэў”, “Гомельдрэў”.

Паводле дадзеных беларускага ўраду, у бліжэйшы час з украінскім бокам плянуецца правесьці кансультацыі па пытаньнях прыняцьця беларускімі вытворцамі адзначаных забавязкаў.

Як паведамілі ва ўрадзе, украінскі бок 6 сьнежня леташнега году пачаў расьсьледаваньне ўмоваў паставак беларускіх запалак на ўкраінскі рынак зь ініцыятывы мясцовых вытворцаў адносна тавара беларускага й расейскага паходжаньня, кіруючыся законам “Аб абароне нацыянальнага таваравытворцы ад дэмпінгавага імпарту”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: