Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША не прасілі паветранага калідору ў Беларусі 14:42, 27/03/2003, Прэс-рэліз амбасады ЗША ў Менску
21 лютага агенцтва “Интерфакс” працытавала высокапастаўленага беларускага чыноўніка, які заявіў, што “амэрыканцы зьвярнуліся да беларускіх уладаў праз амбасаду Нідэрляндаў з просьбай дазволіць ім пралёт па паветраным калідоры для транспартыроўкі жаўнераў і вайсковай тэхнікі”. Амбасада Злучаных Штатаў абвяргае дадзеную інфармацыю і сьцьвярджае, што ўрад Злучаных Штатаў ніколі не зьвяртаўся з такой просьбай ні наўпрост, ні праз пасярэднікаў.