Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Антон Кішкурна, сын аднаго з асуджаных удзельнікаў акцыі 25 сакавіка Уладзімера Кішкурны, быў затрыманы і зьбіты 26 сакавіка каля будынку суда Савецкага раёну г. Менску, калі прыйшоў на суд да бацькі. Антона Кішкурну даставілі ў РУУС Савецкага раёну, дзе на яго быў складзены пратакол па арт.166 КаАП РБ --непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі. У РУУС да Антона Кішкурны прыехаў адвакат Сяргей Цурко і дабіўся, каб было зроблена медычнае асьведчаньне, якое паказала, што ў Антона Кішкурны пры затрыманьні была зламаная рука.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь павінна выканаць ролю духоўнага лідэра ўсходне-эўрапейскай цывілізацыі. "Временем, судьбой, ситуацией Беларусь выдвинулась на великую роль духовного лидера восточно-европейской цивилизации", - сказаў Лукашэнка, выступаючы ў чацьвер у Менску на рэспубліканскім сэмінары работнікаў органаў дзяржкіраваньня. Паводле яго, на дадзены час “Москва не осознает необходимости идеологического выбора, перестает быть духовным и культурным оплотом восточно-евразийской цивилизации". "И в технологическом, и в экономическом плане она не может считаться для нас примером", - дадаў Лукашэнка.
Ідэалягічную вэртыкаль неабходна аднавіць на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіраваньня, як па тэрытарыяльным, так і па галіновым прынцыпе, заявіў Аляксандар Лукашэнка 27 сакавіка на сэмінары кіроўных работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў па пытаньнях удасканаленьня ідэалягічнай працы.
Да сямі сутак адміністратыўнага арышту асуджаны намесьнік старшыні Гарадзенскага гарадзкога аддзяленьня Партыі БНФ Мікалай Воран па абвінавачваньні ў арганізацыі ў Горадні 23 сакавіка несанкцыянаванага мітынгу, прысьвечанага Дню Волі. Такое рашэньне вынесла 27 сакавіка судзьдзя Ленінскага раённага суда Горадні Наталя Козел.
У сэрбскім горадзе Пажаравец у чацьвер позна вечарам арыштаваная Міліца Гаіч – жонка сына Слабадана Мілошавіча. Паліцыя ўчыніла вобшук дома, у якім пражывала Гаіч. Паліцэйскія падазравалі, што там захоўваецца вялікая колькасьць зброі.
“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” быў пададзены Сэнату ЗША 25 сакавіка сустаршынём Гэльсынскай Камісіі, сэнатарам Бэнам Найтхарсам Кэмпбэлам. “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” складзены віцэ-прэзыдэнтам Камітэту па міжнародных зносінах ніжняй палаты кангрэсу й прэзыдэнтам Камісіі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе амэрыканскім кангрэсмэнам Крыстафэрам Сьмітам. Як стала вядома прэсаваму цэнтру Хартыі, на сёньня “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі-2003” падтрымалі наступныя сэнатары:Джон МакКейн, Джозеф Байден і кангрэсмэны: Стэні Хойер, Джозэф Пітс, Луіс Макінтош Слотэр, Элсі Хастынгс, Джозэф Хойфэл і Элтан Галеджлі.
Згодна плянам беларуска-кубінскага супрацоўніцтва міністар замежных справаў Рэспублікі Куба Фэліпэ Пэрэс Роке наведае з афіцыйным візытам Рэспубліку Беларусь з 28 па 31 сакавіка 2003 году, паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
На вясновай сэсіі ПА РЭ, якая адбудзецца з 1 па 5 красавіка, пытаньні па Беларусі не ўвойдуць у павестку дня. Але, тым не менш, кулуарная праца абяцае быць вельмі насычанай. У інтэрвію прэс-службе АГП намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук падзяліўся сваімі плянамі перад паездкай у Брусэль:
Дыягназ 11:14, 28/03/2003, Анатоль Дадашэвіч, GazetaSNG.ru
Скандальны працэс фармаваньня “саюзнае дзяржавы” Расеі й Беларусі з пачаткам 2003 г., падавалася, крануўся зь мёртвай кропкі. Аднак ведаючы супярэчлівую натуру кіраўніка расейскага партнэра па інтэграцыі Аляксандра Лукашэнку, штосьці сьцьвярджаць адназначна нельга.
Судовыя працэсы, зьвязаныя з прыцягненьнем да адказнасьці арганізатараў акцыі 23 сакавіка, былі закрытымі. Перад уваходам у Ленінскі “палац правасудзьдзя” пераміналіся з нагі на нагу прадстаўнікі абвінавачаных, іх сябры й сваякі. У прыватнасьці, не дапускалі маці Вячалава Сіўчыка. Я з калегамі здолеў прайсьці ў будынак суда толькі пасьля пэрсанальнага дазволу, зробленага для журналістаў старшынём Вярхоўнага суда У.Сукалам.
Праз восем дзён пасьля авіяцыйнага ўдару па прыблізным месцы знаходжаньня Садама Хусэйна галаву страціў не рэжым Багдаду, а заходняя грамадзкасьць. Ці дасталі бомбы дыктатара й ягоных сыноў у падземным бункеры ці не? Хаўрусьнікі разумеюць: адказ на гэтае пытаньне мае ваеннае значэньне. Калі Хусэйн жывы, то гэта робіць яго прыхільнікаў адчайнымі, і асьцярожнасьць праяўляюць нават тыя іракцы, якія ўжо вызваленыя. Адным словам, павінна быць супрацьядзьдзе.
Чытачы напэўна заўважылі: “Народная воля” калі асьвятляе вайну ў Іраку ў асноўным акцэнтуе ўвагу на фактах. На жаль, і расейскія сродкі масавай інфармацыі, і беларускія, якія зьяўляюцца галосьнікам улады, пэдалююць галоўным чынам у бок прапагандысцкіх штампаў. Артыкул Эн Клуіда, чальца парлямэнту Вялікабрытаніі ад Лейбарысцкай партыі, прапануем чытачам без камэнтараў. Факты, выкладзеныя ў ёй не патрабуюць лішніх словаў.
Самае дарагое ўсынаўленьне – у Расеі: амаль 9500 эўра. Самае таннае – у Беларусі: 1900 эўра. Гэтыя дадзеныя прыведзеныя ў дакумэнце, складзеным па распараджэньні міністра ўраду Італіі Стэфаніі Прэстаджакама для Камісіі па ўсынаўленьні дзяцей за мяжой.
Менгарвыканкам перадаў Міністэрству транспарту й камунікацыяў паўнамоцтвы па выдачы ліцэнзіяў на перавозкі пасажыраў у сталіцы й прыгарадах. Такі парадак ліцэнзаваньня перавозак, у тым ліку і аўтамабілямі-таксоўкамі, быў уведзены пастановаю Савету Міністраў. Зараз усе суб’екты гаспадараньня, якія маюць ліцэнзіі, выдадзеныя мэрыяй, павінны цягам году перааформіць іх у Міністэрстве транспарту.
Распачатыя новыя крымінальныя справы ў часе расьсьледаваньня,заведзенага 20 сьнежня 2002 году адносна інспэктараў Менскай рэгіянальнай мытні. Як паведамілі БелаПАН у прэсавым цэнтры рэспубліканскае пракуратуры, расьсьледваньне вызначыла, што чацьвёра інспэктараў нядбайна ставіліся да выкананьня службовых абавязкаў пры мытным афармленьні ўвезенай у Беларусь за 2002 год на 92 аўтамабілях імпартнай паперы фінскай й нямецкай вытворчасьці. Толькі паводле гэтага факту дзяржаве быў нанесены ўрон у памеры 1 млрд. рублёў у выглядзе недабору мытных платаў.
Тэрміны правядзеньня інвэстыцыйных конкурсаў па акцыях беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў па-ранейшаму роўныя. Але вельмі верагодна, што па некаторых заводах таргі могуць і не адбыцца. Не дачакаўшыся даты конкурсаў, беларускае кіраўніцтва ўсе апошнія месяцы вяло сэпаратныя перамовы з патэнцыйнымі інвэстарамі.