Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чацьвёра вязьняў сумленьня на свабодзе. Яшчэ 18 – у турме
11:05, 28/03/2003

Арганізатары Народнага маршу – каардынатары “Хартыі’97” Андрэй Саньнікаў, Людміла Гразнова й Зьміцер Бандарэнка, а таксама сустрашыня грамадзкага аб’яднаньня “Прыватная ўласнасьць” Леанід Малахаў – выйшлі на свабоду. Апазыцыянэры правялі ў турме 15 сутак за тое, што выйшлі на вуліцы Менску й патрабавалі ад улады павелічэньня заробкаў і пэнсіяў. “Дастаткова складана было адседзіць гэтыя 15 сутак, але праз газэты мы даведаліся, што пра нас памятаюць. Гэта наша не апошняя ацыя. Барацьба будзе працягвацца. Сёньня ў турме засталося яшчэ 18 чалавек. Мы будзем сустракаць кожнага”, -- заявіў адразу пасьля вызваленьня каардынатар Хартыі’97 Зьміцер Бандарэнка.

Трое вязьняў сумленьня -- Саньнікаў, Гразнова й Бандарэнка – выйшлі з спэцпрымніка-разьмеркавальніка ўчора вечарам. Леанід Малахаў – толькі сёньня раніцай. Сутракалі іх, як герояў. Каля брамаў спэцпрыёмніку сабраліся некалькі дясяткаў чалавек – актывісты руху ЗУБР, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, прадстаўнікі прадпрымальніцкіх структураў, а таксама сваякі, сябры. Большасьць прыйшлі з кветкамі – для Людмілы Гразновай у знак захапленьня яе мужнасьцю.

`Андрэй


Андрэй Саньнікаў ў некалькіх словах адразу пасьля выхаду на свабоду распавёў журналістам пра ўмовы, у якіх ім давялося існаваць 15 сутак:

`Людміла


--Ну вы ж разумееце, гэта карцар. Умовы ўтрыманьня не адпавядаюць аніякім нормам. Гэта холад, гэта адсутнасьць сьвятла, гэта вельмі цьвёрды, зьбіты з дошак “подыюм”, на якім прыходзілася спаць. Гэта тое, што тычыцца фізычнага стану. А духоўна было нармальна. Мы размаўлялі, чыталі Зьбігнева Бжэзіньскага. Чыталі Ігара Губермана. Бо большую частку часу мы сядзелі ўтрох (Саньнікаў, Бандарэнка й Малахаў – заўв.прэс-цэнтра Хартыі), хаця час ад часу да нас падсаджвалі крымінальнікаў і стукачоў.

`Зьміцер


Андрэй Саньнікаў згадаў, што з раману Ігара Губермана “Шпацыры вакол бараку” падалося яму ў турме вельмі актуальным для сёньняшняй Беларусі.

-- У “Шпацырах вакол бараку” Губэрман прапанаваў, каб у савецкія часы Крымінальны кодэкс складаўся ўсяго з аднаго артыкулу – “за неадэкватную рэакцыю на клопат партыі і ўраду”. І адпаведна – пакараньне ад 1 да 15 гадоў зьняволеньня. Там яшчэ быў камэнтар: “ за тое, што смуродна псаваў атмасфэру глубокай задаволенасьці”.


`Леанід


Прадпрымальнік Леанід Малахаў выйшаў на свабоду сёньня раніцай. Забіралі яго на Акрэсьціна хворага на грып з тэмпературай. У турме ягоны стан, як лёкка можна меркаваць, толькі пагоршыўся….

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: