Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусь прыяжджае міністар замежных справаў Кубы
11:19, 28/03/2003

Згодна плянам беларуска-кубінскага супрацоўніцтва міністар замежных справаў Рэспублікі Куба Фэліпэ Пэрэс Роке наведае з афіцыйным візытам Рэспубліку Беларусь з 28 па 31 сакавіка 2003 году, паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

У час візыту адбудуцца перамовы Філіпэ Пэрэса Рокэ зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. На іх будуць абмяркоўвацца стан й пэрспэктывы двухбаковага супрацоўніцтва. Мяркуецца, што адбудуцца сустрэчы кіраўніка кубінскага замежнапалітычнага ведамства з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам Беларусі Генадзем Навіцкім, кіраўнікамі абедзьвюх палатаў “нацыянальнага сходу” і “парлямэнцкай” групай па супрацоўніцтву Беларусі з Кубай.

Праграмай візыту прадугледжаная сустрэча з кіраўніцтвам Берасьцейскай вобласьці й наведваньне мэмарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” і Белавескай пушчы.

Паводле інфармацыі МЗС, дадзены візыт зьяўляецца чарговым этапам на шляху разьвіцьця ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю й Кубай. Гэта першы за апошнія 8 гадоў візыт кіраўніка кубінскага замежнапалітычнага ведамства ў Беларусь.

Важнай падзеяй ў беларуска-кубінскіх адносінах стаў візыт Лукашэнкі ў Рэспубліку Куба ў верасьні 2002 году. Падпісаная ў часе гэтага візыту Дамова аб сяброўскіх зносінах і супрацоўніцтве надала двухбаковым зносінам якасна новы характар. Абедзьве краіны актыўна супрацоўнічаюць у рамках міжнародных арганізацыяў, маюць блізкія пазыцыі па актуальных праблемах сучаснасьці, паведаміў прэс-сакратар МЗС.

Рэспубліка Куба цягам апошніх гадоў з`яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі ў Лацінскай Амэрыцы. Аб’ём двухбаковага гандлю за 2002 год склаў 32 мільёны даляраў ЗША. Аднак яго патэнцыял пакуль не выкарыстоўваецца ў поўнай меры. Намэнклятура беларускіх тавараў, якія пастаўляюца на Кубу (трактары й запчасткі да іх, аўтамабілі, шыны, аптычныя вырабы, электраабсталяваньне), сьведчыць пра рэальныя магчымасьці павелічэньня беларускага эскспарту ў гэтую краіну.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: