Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На сэсіі ПА РЭ пра Беларусь будуць размаўляць у кулуарах
11:17, 28/03/2003

На вясновай сэсіі ПА РЭ, якая адбудзецца з 1 па 5 красавіка, пытаньні па Беларусі не ўвойдуць у павестку дня. Але, тым не менш, кулуарная праца абяцае быць вельмі насычанай. У інтэрвію прэс-службе АГП намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук падзяліўся сваімі плянамі перад паездкай у Брусэль:

--Я зьбіраюся праінфармаваць дэпутатаў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, розныя палітычныя групы, фракцыі аб выніках правядзеньня мясцовых выбараў у Рэспубліцы Беларусь. Будуць абмяркоўвацца і такія тэмы, як сытуацыя з правамі чалавека, СМІ й стан законнасьці. Распавяду пра тое, наколькі рашэньне ПА АБСЭ аб прызнаньні “палаты прадстаўнікоў” паўплывала на паводзіны ўлады й наколькі эфэктоўна дадзеная структура пачынае працаваць.


Паколькі ПА РЭ, у адрозьненьні ад ПА АБСЭ, мае дакладныя крытэрыі сяброўства і проста так не надае статус назіральніка, нават і адмыслова запрошанага, то і выканаўчай уладзе дадзенай структуры, і заканадаўчай – самой ПА РЭ – важна ведаць, наколькі Беларусь прасоўваецца наперад да выкананьня вельмі канкрэтных патрабаваньняў. Размова ідзе ў першую чаргу пра праект закону аб сродках масавай інфармацыі, якія яшчэ ня вынесены на абмеркаваньне ні ў “палату прадстаўнікоў”, ні, тым больш, палітычных партыяў і структураў грамадзянскай супольнасьці. Пытаньне аб увядзеньні пасады омбудсмэна таксама знаходізцца ў нявызначаным стане. Законапраекту па ім ніхто ня бачыў. Самае галоўнае пытаньне – пашырэньне паўнамоцтваў “парлямэнту” і зьмены заканадаўства па выбарах, патрабаваньне, без якога правядзеньне любой кампаніі па выбарах у Рэспубліцы Беларусь пазбаўленае ўсялякага сэнсу. І ў гэтым кірунку мы таксама ня бачым пакуль ніякага прагрэсу.

Таму ўсе найбольш важныя падзеі, якія дабыліся ў Беларусі з моманту студзенскай сэсіі ПА РЭ, будуць мной выкладзеныя ў пісьмовым выглядзе і вусна будуць абмяркоўвацца з палітычнай камісіяй, з тактычнымі й юрыдычнымі камітэтамі ПА РЭ, з прадстаўнікамі працоўнае групы па Беларусі, а таксама з кіраўніцтвам Парлямэнцкай асамблеі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: