Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі самае таннае ўсынаўленьне
12:53, 28/03/2003

Самае дарагое ўсынаўленьне – у Расеі: амаль 9500 эўра. Самае таннае – у Беларусі: 1900 эўра. Гэтыя дадзеныя прыведзеныя ў дакумэнце, складзеным па распараджэньні міністра ўраду Італіі Стэфаніі Прэстаджакама для Камісіі па ўсынаўленьні дзяцей за мяжой.

Такім чынам, бацькі, якія жадаюць усынавіць дзеяцей, будуць мець у сваім распараджэньні дадзеныя, якія дазволяць ім ня стаць ахвярамі шматлікіх махінацыяў.

Як піша сёньня "La Stampa", італьянскія фірмы, якія парушаюць тарыфы, будуць пазьбаўляцца ліцэнзіяў для працы за мяжой. Прадугледжаныя тры ўзроўні расцэнак для працэдуры ўсынаўленьня дзяцей на тэрыторыі Італіі з улікам утрыманьня пакетаў паслуг: ад 1360 эўра (асноўныя паслугі) да 3596 эўра (паслугі, якія прадугледжваюць аказаньне дапамогі сям’і, што ўсынавіла дзіцёнка).

У дакумэнце згадваецца, што сума выдаткаў на ўсынаўленьне залежыць ад краіны. Самае дарагое ўсынаўленьне -- у Расеі: максымальная сума складае 9453 эўра. Калі ўсынаўленьне адбываецца ў Маскве, то бацькі адначасна выплочваюць 7800 эўра, у Санкт-Пецярбургу – 6900. Самыя нізкія расцэнкі ў Беларусі – 1900 эўра. “Пры такіх расцэнках, -- кажа міністар Прэстыджакама, -- мы можам плянаваць увядзеньне дадатковых ільготаў для менш забясьпечаных сям’яў, якія на дадзены час маюць цяжкасьці ў сувязі з высокімі расходамі, зьвязанымі з усынаўленьнем дзяцей у некаторых краінах”.

Гэты дакумэнт дазволіць дапамагчы іншым сіратам, больш дарослым, школьнага ўзросту, “якія вымушаныя доўгі час знаходзіцца ў адмысловых установах”. Сем’і змогуць усынаўляць падлеткаў. На думку псыхолягяў і экспэртаў, больш дарослыя дзеці хутчэй адаптуюцца да новых умоваў і хутчэй прывязваюцца да новых бацькоў. Старшыня камісіі падкрэсьлівае, што “гэты дакумэнт павінен дапамагчы, у першую чаргу менш забясьпечаным сем’ям і гарантаваць ім максымальную дапамогу”.

У дакумэнце ўтрымліваюцца чатыры табліцы (па кантынэнтах), у якіх прыводзяцца дадзеныя па выдатках у розных краінах. Пасьля Расеі самыя вялікія выдаткі адзначаюцца ў Гандурасе, Калюмбіі, Гватэмале, у той час як самыя прыстойныя ўмовы для ўсынаўленьня – у Беларусі, Марока, Тайландзе і Румыніі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: