Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Васіль Быкаў, які зараз жыве ў Празе, у чацьвер, 27 сакавіка, перанес апэрацыю, паевдамляе "Радыё Свабода". Апэрацыя, у выніку якой быў выдалены кавалак кішэчніка, прайшла пасьпяхова, лекары, якія ім апекуюцца, гаварылі нам пра яго моцны арганізм. Быкаў правядзе ў шпіталі каля тыдня. Пасьля гэтага, калі ўсё будзе добра, – рэабілітацыя і амбуляторнае лячэньне. Аднак пра далейшыя пэрспэктывы лекары пакуль не гатовыя гаварыць больш канкрэтна. Сытуацыя няпростая. Побач зь ім пастаянна жонка Ірына Міхайлаўна. Наступны пэрыяд лячэньня ён пакуль мяркуе праходзіць у Празе. Паездка ў Беларусь, якую ён плянаваў на бліжэйшы час, адкладаецца.