Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Джэйн за сяброўства з ЗША і гандаль зь Беларусьсю 10:48, 31/03/2003, Сяргей Жбанаў, Белорусская газета
На мінулым тыдні адбыўся буйны замежнагадлёвы прарыў Беларусі на рынкі краінаў Заходняе Афрыкі. Адбылося гэта дзякуючы візыту ў Менск дзяржсакаратара па замежных справах Рэспублікі Гамбія Бабукара Блэйза Джэйна. Насельніцтва Менску, якое прывыкла ацэньваць статус госьця і значэньне візыту па колькасьці перакрытых для руху вуліцаў, на гэты раз магло застацца без інфармацыі, калі б не публічная ацэнка візыту, дадзеная новым міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Паводле яго, “разьвіцьццё гандлёвых зносінаў з Гамбіяй будзе садзейнічаць выхаду Беларусі на рынкі іншых краінаў Заходняе Афрыкі”. Таму Беларусь і Гамбія маюць вялікія пэрспэктывы двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне гандлю, навукі і адукацыі.
У прыватнасьці, у часе сустрэчы абмяркоўваліся магчымасьці паставак у Гамбію такіх традыцыйных тавараў беларускага экспарту як трактары, абсталяваньне, мікрапрацэсары й фармацэўтычная тэхніка.
Беларускі экспарт гэтых тавараў у сувязі з вайной у Іраку панёс значны ўрон, і кампэнсаваць яго можна пераважна за кошт асваеньня новых замежных рынкаў. Але краіны Заходняе Афрыкі адносяцца да разраду самых бедных на кантынэнце. І замяніць страту ёмкага ірацкага рынку за кошт рынкаў краінаў заходняга рэгіёну Афрыкі будзе цяжка. У беларускім МЗСе пакуль ня могуць даць комплексную ацэнку стратаў, панесеных краінаў на рынках іншых кріанаў, наўпрост ці ўскосна датычных вайны.
Мэта трохдзённага візыту Бабукара Блэйза Джэйна – вывучэньне магчымасьцяў разьвіцьця двухбаковых адносінаў у сфэры гандлю й адукацыі ,што, зрэшты, не зашкодзіла выказаць гамбійскаму пасланцу адрозны ад беларускага пункт погляду на падзеі ў Іраку: “Нашая краіна, -- падкрэсьліў Джэйн, -- не выступае супраць ЗША, бо гэта было б неправільным”. Госьць адмовіўся ганьбіць ЗША і патлумачыў, што “Ірак меў час раззброіцца, аднак ён не выкарыстаў гэтую магчымасьць. Насуперак патрабаваньням ўсёй сусьветнай грамадзкасьці Ірак праігнараваў пастаўленыя перад ім умовы. Таму ў дадзеным выпадку мы выступаем супраць гібелі ірацкага народа і спадзяемся на хуткае вырашэньне канфлікту”.
Такмі чынам, прадстаўнік маленькай і небагатай афрыканскай краіны прадэманстраваў сапраўднае мастацтва дыпляматыі, якое гарантуе захаваньне яе эканамічныных інтарэсаў пры любым сыходзе ваеннага канфлікту.
У той час як для Беларусі дэманстрацыя асаблівых зносінаў з рэжымам Садама Хусэйна, відавочна, абернеца ня толькі ростам складзкіх запасаў гатовай прадукцыі, але і патрабуе ад ураду спагнаньня дзясяткаў мільёнаў даляраў для захваньня стабільнасьці на дзяржпардпрыемствах, якія экспартавалі сваю прадукцыю ў Ірак. Хаваць гэтага ў МЗС Беларусі ня сталі, але і ад дэталёвых ацэнак наступстваў устрымаліся.