Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Газпром” – самы верагодны куплянік “Белтрансгазу” 15:12, 31/03/2003
Урад Беларусі разглядае “Газпром” як найбольш верагоднага купляніка акцыяў “Белтрансгазу”. Пра гэта паведаміў журналістам у Берасьці міністар энэргетыкі краіны Ўладзімер Сямашка. Паводле яго, да канца красавіка ўрад сфармулюе ўмовы продажу акцыяў “Белтрансгазу”, пасьля чаго будзе праведзены тэндэр. “Мы чакаем заявак ня толькі ад “Газпрома”, але і ад іншых энэргетычных кампаніяў”, -- сказаў У.Сямашка. Пры гэтым ён пацьвердзіў, што ўрад Беларусі намерваецца захаваць за сабой кантрольны пакет акцыяў “Белтрансгазу”, і выключыў магчымасьць абмену акцыяў прадпрыемства на пазыкі Беларусі перад “Газпромом” за пастаўлены ў краіну газ.