Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З 1 красавіка РА «Белтэлекам» зьніжае тарыфы на доступ у інтэрнэт, а таксама тарыфы на паслугі доступу да сеткі для нацыянальных ISP, юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Гэты крок, як паведамляеца ў прэс-рэлізе “Белтэлекам”, зьяляеца другім этапам вясновага зьніжэньня тарыфаў, распачатага 17 сакавіка 2003 году. Для прадпрыемстваў, што выкарыстоўваюць доступ па выдзеленай лініі, з 1 красавіка ўводзіцца адзіная плата за падключэньне да абсталяваньня ІР-вузла. Калі раней у залежнасьці ад хуткасьці й тыпу падключэньня адзіначасовая плата вагалася ад 152 да 526 даляраў ЗША, то зараз аднолькава для ўсіх яна складзе 100 даляраў ЗША без уліку НДВ.
Акрамя таго, з 1 красавіка пашырыцца дыяпазон магчымых хуткасьцяў пры падключэньні па выдзеленай лініі ў сынхронным рэжыме. Акрамя двух цяперашніх (да 64 і да 128 Кбіт/с) ёсьць магчымасьць падключыцца яшчэ на 8 больш высокія хуткасьці – да 2 Мбіт/с. Прычым за пераключэньне абанэнта з больш нізкай хуткасьці на больш высокую дадаковая плата спаганяецца ня будзе.
Для правайдэраў з 1 красавіка таксама зьніжаюцца тарыфы: аплата кропкі доступу ў месяц пры хуткасьці ад 128 кБіт/с да 2 Мбіт/с уключна зьменшыцца на 10%, а адзіначасовая плата за інсталяцыю міжнароднага лічбавага каналу — на 20%.