Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адпачынак у Беларусі даражэй чым у Турцыі
11:17, 31/03/2003, Ігар Карней, Радые Свабода

Набліжаецца сэзон адпачынкаў. Выглядае, што сёлета ён будзе праблемным як для турапэратараў, гэтак і для іхных кліентаў. У зьвязку з вайной у Іраку традыцыйна папулярныя ў беларускіх турыстаў недарагія курорты Турэччыны і Эгіпту сталі яшчэ болей таннымі. Адначасна другарадныя з прычыны свайго дрэннага сэрвісу беларускія санаторыі й дамы адпачынку падаражэлі. Куды сёлета паедуць адпачываць беларусы — у Анталію ці на Нарач? Напярэдадні сэзону адпачынкаў адмыслоўцы канстатуюць: упершыню кошты на адпачынак у Беларусі ў параўнаньні з самымі папулярнымі міжнароднымі курортамі Турэччыны ці Эгіпту выраўняліся альбо нават сталі вышэйшыя.

Ад 1 красавіка кошты на пуцёўкі ў санаторыі, дамы адпачынку і прафілякторыі, якія ўзятыя пад кантроль кіраўніцтва справаў прэзыдэнта, падвышаюцца ў сярэднім на 10%. Такім чынам, напярэдадні сэзону адпачынкаў пуцёўкі ў прафілякторыі ў Беларусі будуць вагацца ў межах 350–400 тысяч рублёў, а ў аздараўляльныя ўстановы па-за межамі краіны — ад 700 да 800 тысяч рублёў. Нават прафэсіяналы кажуць, што немалыя па цяперашнім часе сумы лепш патраціць на выезд за мяжу. Вось якую думку выказвае кіраўнік турыстычна-рэклямнай агенцыі “Эдэльвэйс” Іван Кобзік: “Кошт адпачынку на беларускіх турыстычных базах, у санаторыях, пансіянатах вельмі часта не адпавядае якасьці прапанаваных паслугаў. Аднак у варунках вайны, якая распачалася і якая рэальна можа пагражаць турыстам у Турэччыне, Арабскіх Эміратах альбо Эгіпце, асабіста я не зьдзіўлюся, калі беларускія базы, альбо тыя, якія разьмешчаныя ў рэгіёне Сочы альбо на Крымкай паўвысьпе, скарыстаюцца сытуацыяй і ўздымуць кошты. Бо відавочна, што плыня турыстаў будзе пераарыентаваная. Але што да турыстычных фірмаў, то хутчэй за ўсё грошы яны страцяць, паколькі Турэччыну зь яе выдатнай інфраструктурай, зь яе вельмі памяркоўнымі коштамі наўрад ці хто заменіць на рынку турыстычных паслугаў Беларусі”.

Падобныя меркаваньні і ў іншых ўдзельнікаў турыстычнага рынку. Галіна Патаева, супрацоўніца фірмы “Diapol”, якая ў асноўным прапануе беларускія здраўніцы, прызнае: кошты на адпачынак у Беларусі завышаныя.

(Патаева: ) “Традыцыйна лічыцца, што беларускія санаторыі вельмі дарагія, і наагул атрымліваецца, што наведаць летам беларускую санаторыю ў Крыме — гэта тое ж, што зьезьдзіць у Турэччыну, Баўгарыю ці яшчэ кудысьці. Таму для беларусаў гэтае задавальненьне неадэкватна дарагое, у любым выпадку, гэта вельмі высокія кошты. Іншая справа, што калі казаць аб’ектыўна, тут прапануецца лячэньне, а тое, што набываем за мяжой, — гэта адпачынак. А лячэньне каштуе вельмі дорага. І, каб набываць разам зь лячэньнем, каштавала бы вельмі дорага. Але шмат хто ўспрымае санаторыю як дом адпачынку. А як дом адпачынку, натуральна, замежны таньнейшы”.

У адказ на пытаньне: чаму пры відавочных мінусах адпачынку ў Беларусі ці на беларускіх базах па-за межамі краіны, людзі ўсё ж набываюць дарагія пуцёўкі, адмыслоўцы кажуць, што, найперш, спрацоўвае комплекс блізкай вайны, а, па-другое, адсутнасьць працэдураў, зьвязаных з адкрыцьцём візы ды перасячэньнем межаў. Але адначасова яны падкрэсьліваюць, што нават верагоднасьць працяглай вайны ў блізкаўсходнім рэгіёне не гарантуе кіраўніцтву справаў прэзыдэнта вялікага прытоку турыстаў, паколькі за аналягічныя грошы бальшыня аддасьць перавагу адпачынку ў Прыбалтыцы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: