Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прымусовая праца – неканстытуцыйная
11:04, 31/03/2003, фота IREX/Promedia

У БГК трапіла копія рашэньня Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту №132 ад 24.03. 2003г. аб правядзеньні 29 сакавіка Дня падтрымкі сельскай гаспадаркі. Старшыня аблвыканкаму Васіль Даўгалёў канстатуе, што большасьць сельгаспрадпрыемстваў знаходзяцца ў цяжкім фінансавым становішчы, якое ставіць пад пагрозу правядзеньне вяснова-палявых працаў.

У мэтах аказаньня дапамогі ў правядзеньні вяснова-палявых працаў аблвыканкам даручыў гаррайвыканкамам арганізаваць актыўны ўдзел усіх працоўных калектываў прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў незалежна ад формаў уласнасьці й ведамственнай прыналежнасьці, вучэбных установаў, і забясьпечыць іх неабходным фрронтам працаў, як на працоўных месцах, так і непасрэдна ў сельгаспрадпрыемствах.

Аблвыканкам вызначыў, што заробленыя на рабочых месцах сродкі пералічваюцца на рахынак камітэту па сельскай гаспадарцы, залічваюцца за кошт фінансавай падтрымкі сельскай гаспадаркі.
БГК лічыць, што ўлады спрабуюць ускласьці на грамадзянаў адказнасьць за сваю неэфэктоўную сельгаспадарчую палітыку, парушаючы пры гэтым іх канстытуцыйныя правы.

БГК тлумачыць:

--Канстытуцыя Беларусі (арт.41) забараняе прымусовую працу. Акрамя працы ці службы, якая вызначаецца прысудам суда ці ў адпаведнасьці з законам аб надзвычайным ці ваеным становішчы;

--заробная плата можа ўтрымлівацца толькі са згоды работнікаў ці з рашэньня суда;

--кожны работнік, заробак якога ўтрыманы без яго згоды, мае права зьвярнуцца ў суд з патрабаваньнем аб вяртаньні заробленых сродкаў;

--у адпаведнасьці з арт.122 канстытуцыі грамадзяне, прафэсійныя саюзы й грамадзкія арганізацыі маюць права абскардізць у судовым парадку рашэньні органаў улады, якія парушаюць правы, свабоды й законныя інтарэссы грамадзянаў.

Кіраўніцтва БГК дала ўказаньне рэгіянальным аддзяленьням аказваць прававую дапамогу асобам, якія лічаць, што ўтрыманьне іх заробку адбылося ў прымусовым парадку.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: