Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэр Страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра па падатках і зборах. У адкрытым лісьце гаворыцца пра неабходнасьць патрабаваць дэклярацыю аб сукупным даходзе ў А.Лукашэнкі.
ЗАЯВА
21 сакавіка 2003 году ў газэце Советская Беларусия (№53) у артыкуле “Лицом к народу”, была апублікаваная прамая лінія А.Лукашэнкі з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Адказваючы на пытаньне (арт.2) Дзьмітры Сяргеевіча, работніка Беларускага металургічнага заводу, заявіў, што палову квартплаты за насельніцтва Рэспублікі Беларусь аплочвае ён (А.Лукашэнка). Цытую: “Половину платите вы, половину я плачу за вашу квартиру” – заявіў А.Лукашэнка, адказваючы на пытаньне Дзьмітры Сяргеевіча. Нескладаныя падлікі паказваюць, што А.Лукашэнка даплочвае за насельніцтва краіны прыкладна 30-40 млн. даляраў у месяц.
Згодна дэклярацыі аб даходах пададзенай кандыдатам у прэзыдэнты А.Лукашэнкі на апошніх выбарах ягоны даход складаў у межах 300 даляраў ЗША.
На падставе вышэйвыкладзенага прашу запатрабаваць дэклярацыю аб сукупным даходзе ў А.Лукашэнкі за 2001-2002 гады.
Праверыць легальнасьць паходжаньня рэгулярных даходаў А.Лукашэнкі ў памеры больш за 30 мільёнаў даляраў ЗША ў месяц. Праверыць уплату падаткаў і выплатаў у сацыяльны й пэнсійныя фонды з гэтых сумаў А.Лукашэнкам.
Патлумачыць мне як я магу запатрабаваць у А.Лукашэнкі належныя мне сродкі за плату квартплаты (палову квартплаты).