Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Атпораўцы сустракаюць зуброў для брамаў турмы 15:32, 31/03/2003, ЗУБР
Чатыры актывісты руху ЗУБР, якія адбылі пяць сутак за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі, выйшлі ўчора на свабоду. Ля брамаў турмы беларускіх патрыётаў сустракалі каля пяцідзясяці актывістаў ЗУБРа, а таксама некалькі лідэраў сэрбскага руху супраціву ОТПОР. Атпораўцы павіншавалі Зьмітра Бародку, Леаніда Навіцкага, Тацяну Елавую і Ігара Віньнікава з выхадам з турмы і заклікалі не адступаць ад заплянаванай мэты.