Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Больш за 90 адказчыкаў праходзяць па справе аб нястачы на ААТ «Палесьсе»
11:36, 31/03/2003

У Пінску пачаўс я судовы працэс, аказчыкамі па якім праходзяць больш за 90 чалавек. Усе яны -- матэрыяльна адказныя асобы ААТ “Пінскае вытворча-тэхнічнае аб’яднаньне “Палесьсе”. У час апошняе рэвізіі на складзе гатовай прадукцыі прадпрыемствы, якія падлягяюць праверцы, не далічыліся вырабаў павышанага попыту на суму 113 мільёнаў рублёў. Пошукі злодзеяў посьпеху не прынесьлі. Да гэтага часу застаецца невысьветленым, як такое магло адбыцца на рэжымным прадпрыемстве, перадае БелаПАН.

Пракуратура Менску, абараняючы інтарэсы дзяржавы, у рукох якога знаходзіцца кантрольны пакет акцыяў аб’яднаньня “Палессе”, сумесна з адміністрацыяй прадпрыемства ініцыявала судовы працэс па спаганьні нястачы з матэрыляьна адказных асобаў. Такіх тут больш за 90 чалавек --начальнікі цэхаў, майстры, кладаўшчыкі, грузчыкі і гэтак далей. Калі падзяліць паміж імі 113 мільёнаў рублёў, якіх недастае, то кожнаму давядзецца сплаціць больш за мільён. Аднак работнікі лічаць сябе невіноўнымі і абвінавачваюць кіраўніцтва аб’яднаньня.

Адным з аргумэнтаў адкзачыкаў, напрыклад, зьяўляюцца тыя абставіны, што рэвізія на складох гатовай прадукцыі не паводзілася цягам двух з паловаю гадоў, хаця яе рэшткі павінны зьвяраццца штогод. Паколькі ў пінскім Доме правасудзьдзя няма залі, які б зьмесьціць такую колькасьць удзельнікаў працэсу, судовыя паседжаньні вырашана праводзіць непасрэдна на прадпрыемстве.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: