Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У інтэрвію газэце “Звязда” міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны станоўча адазваўся пра досьвед ўзаемазносінаў дзяржавы і інтэрнэту ў Расеі. Яму, у прыватнасьці, падабаецца тое, што гэтыя дачыненьні заканадаўча рэглямэнтаваныя. Таму, як сказаў М.Падгайны, у новай рэдакцыі праекту беларускага закону аб СМІ гэты аспэкт таксама прадугледжаны. “Мы ўжо падрыхтавалі канчатковы варыянт праекту. Разьдзел “Сеткавыя СМІ будзе прысьвечаны менавіта інтэрнэту. Ён мусіць рэглямэнтаваць дзейнасьць сеткавых сайтаў, якія пасьля прыняцьця дакумэнту будуць падпрадкоўвацца заканадаўству, як і іншыя СМІ”, -- адзначыў міністар.