Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У ноч з 29 на 30 сакавіка невядомыя зламысьнікі абрабавалі штаб-кватэру грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”, якая разьмяшчаецца ў сталіцы па вуліцы Румянцава.
Злодзеі разьбілі шыбу, праніклі ў пакой, дзе вярстаецца газэта ТБМ “Новы час” і забралі з галоўнага рэакцыйнага кампутара ўсю базу дадзеных. У прыватнасьці, скрадзеныя матэрыялы чарговага нумару газэты, які ўжо быў падрыхтаваны да друку. Як распавёў БелаПАН рэдактар гэтага нумару Кастусь Тарасаў, у ім плянавалася надрукаваць шэраг даклядаў з Усебеларускага сходу інтэлігенцыі, які прайшоў у Менску 16 сакавіка. У газэце павінны былі зьявіцца выступы Васіля Быкава, Вінцука Вячоркі, Уладзімера Коласа, Аляксея Караля, Андрэя Курэйчыка.
У ТБМ кажуць, што ніякіх іншых кампутараў злодзеі не кранулі. У арганізацыі не выключаюць ні крымінальнай вэрсіі крадзяжу, ні палітычнай, зьвязанай з заплянаванай публікацыяй даклядаў з Усебеларускага сходу інтэлігенцыі.