Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасада ЗША асуджае арышты ўдзельнікаў мірных акцыяў у Беларусі 10:51, 31/03/2003
23 і 25 сакавіка дыпляматы амэрыканскае амбасады ў Менску назіралі за ходам дэманстрацыяў у гонар 85 угодак Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэтыя дні сотні мірных грамадзянаў усіх узростаў зьбіраліся ў цэнтры Менску для сьвяткаваньня гэтай важанй даты ў гісторыі Беларусі. Мірныя шэсьці, тым не менш, сутыкнуліся з войскамі АМПАу й сіламі МУС. Улады прынялі рашэньне аб гвалтоўным разгоне дэманстрантаў. Дзясяткі людзей былі затрыманыя, разам зь імі і некалькі выпадковых мінакоў былі схопленыя непадалёк ад месца правядзеньня акцыі.
Мы асуджаем прымяненьне сілы для разгону мірных шэсьцяў, а таксама арышты шматлікіх удзельнікаў дэманстрацыі й выпадковых мінакоў. Мы таксама асуджаем жорсткія прысуды і заклікаем урад Беларусі вызваліць Вінцука Вячорку, Вячаслава Сіўчыка, Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і ўсіх астатніх затрыманых. Амбасада ЗША патрабуе ад ураду Беларусі паважаць узятыя на сябе міжнародныя забавязкі і дазволіць грамадзянам Беларусі паважаць узятыя на сябе міжнародныя забаваязкі й дазволіць грамадзянам Беларусі выкарыстоўваць права на мірнае выказваньне пратэсту.