Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады працягваюць парушаць правы грамадзянаў Беларусі на мірныя сходы
10:54, 31/03/2003, ПЦ «Весна»

12, 23, 25 сакавіка 2003 году ў Беларусі адбыліся масавыя затрыманьні ўдзельнікаў мірных дэманстрацыяў, якія не стваралі пагрозы грамадзкаму парадку. Пасьля гэтых акцыяў было асуджана 38 асобаў. Зь іх былі зьняволеныя 24 асобы, 6 атрымалі штрафы, 8 – папярэджаньні.

Асаблівую закляпочанасьць выклікае тое, што па выніках судоў не быў апраўданы ніводзін з затрыманых удзельнікаў акцый. Судзьдзі выносілі неабгрунтавана жорсткія абвінаваўчыя пастановы, нават ў тых выпадках, калі віна ўдзельнікаў акцыяў не была даказаная, а паказаньні сьведкаў былі непасьлядоўнымі і супярэчлівымі.

Назіраецца небясьпечная тэндэнцыя -- суды не выносяць апраўдальных пастановаў па адміністратыўнах справах удзельнікаў мірных акцыяў.

Судзьдзі пры вынясеньні пастановаў не праводзяць поўны і ўсебаковы разгляд такіх справаў, абмяжоўваюцца стандартнымі паказаньнямі сьведкаў – супрацоўнікаў міліцыі, якія зьяўляюцца зацікаўленымі асобамі і часта займаюцца ілжэсьведчаньнямі. Гэта сьведчыць пра тое, што суды зьяўляюцца залежнымі і неаб’ектыўнымі.

Мы зьвяртаем увагу, што ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, суды павінны быць незалежнымі. Пры вынясеньні рашэньня па справе судзьдзя павінен кіравацца толькі тымі фактамі, якія зьяўляюцца даказанымі. Згодна з рашэньнем Пленума Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 1999 году, суды пры разглядзе справаў павінны кіравацца прынцыпам прэзумпцыі невінаватасьці.
Мы патрабуем спыніць перасьлед, у тым ліку -- судовы, удзельнікаў мірных акцыяў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: