Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заява арганізатараў Народнага маршу «За лепшае жыцьцё!»
15:42, 31/03/2003

23 і 25 сакавіка Ў Менску пайшлі мірныя акцыі, прысьвечаныя 85 угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. За ўдзел у гэтых акцыях былі арыштаваныя дзясяткі дэманстрантаў. 20 чалавек былі асуджаныя да арышту на тэрміны ад 5 да 15 сутак, 6 чалавек атрымалі штрафы, 8 – папярэджаньні. Неабгрунтавана жорсткія прысуды выносіліся судамі на падставе ілжывых паказаньняў сьведак-міліцыянтаў. Інакш як судовай расправаю гэтыя парцэсы не назавеш.

Павал Знавец, Вячаслаў Сіўчык, Павал Севярынец, Валянцін Баранаў, Юры Фабішэўскі, Дзьмітры Філіповіч, Дзяніс Дашкевіч, Валянцін Малышко, Алег Мядзьведзеў, Уладзімер Юхо, Мікола Мяцельскі, Вінцук Вячорка, Уладзімер Кішкурна, Яўген Афнагель, Дзьмітры Бародка, Леанід Навіцкі, Тацяна Елавая, Ігар Віньнікаў, Алег Корбан, Мікола Воран (г.Горадня) прызнаныя Вязьнямі Сумленьня.

Адзіная прычына жорсткіх прысудаў – страх уладаў перад мірным пратэстам беларускага народа. Свабода шэсцьяў і сходаў, гарантаваная грамадзянам Канстытуцыяй нашай краіны і міжнароднымі прававымі актамі, у Беларусі фактычна знаходзіцца пад поўнай забаронай. У імкненьні папярэдзіць актыўнасьць грамадзянаў улады выкарыстоўваюць страх і накладаюць на арганізатараў і ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў максымальна магчымыя пакараньні.

Мы салідарныя ў барацьбе за правы чалавека з тымі, хто зараз знаходзіцца ў турэмных засьцнках рэжыму Лукашэнкі.

Мы патрабауем неадкладна вызваліць усіх удзельнікаў акцыяў пратэсту.

Мы патрабуем спыніць перасьлед і судовае свавольства адносна мірных дэманстрантаў.

Мы нагадваем супрацоўнікам міліцыі, КДБ, пракуратуры, судам аб адказнасьці за парушэньне Канстытуцыі й законаў, ушчамленьне правоў і свабодаў грамадзянаў, за вынясеньне неправомоцных прысудаў.

За вашую й нашую свабоду!
Андрэй Саньнікаў
Людміла Гразнова
Зьміцер Бандарэнка
Леанід Малахаў

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: