Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Присягнувшие лжи
14:59, 01/04/2003

Меня окружали милые, симпатичные люди,
медленно сжимая кольцо…
Андрей Кнышев, «Уколы пера»

Он улыбнулся уголками губ и эффектно зафиксировал паузу, доливая себе в рюмку водки, – следующая фраза взорвала стол безудержным хохотом гостей… Утром позвонил Саша и спросил: «Ну, как, все понравилось?» Поблагодарив за чудесный вечер, я полюбопытствовал: «А кто тот немолодой гусар, что весь вечер забавлял компанию анекдотами и отпускал комплименты всем присутствующим дамам?» Вчерашний именинник ответил: «Что, понравился? Это мой свояк, Миша, – хороший парень, но, правда, милиционер». И без наводящего вопроса добавил: «Начальником РОВДа работает. Если чего понадобится – обращайся».

 ПАЛIТЫКА 

У Радзе Эўропы занепакоеныя хваляю арыштаў у Беларусі
15:59, 01/04/2003, Прэс-служба АГП

31 сакавіка, у першы дзень сэсіі ПАРЭ, генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр прыняў намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука. Палітыкі абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі ў час і пасьля мясцовых выбараў. В.Швімэра зацікавіла ацэнка Офісу АБСЭ мясцовых выбараў і стаўленьне дадзенай арганізацыі да хвалі апошніх арыштаў удзельнікаў мірных дэманстрацыяў. Я.Раманчук паведаміў Генэральнаму сакратару пра пазыцыю палітычных партыяў, шматлікіх удзельнікаў мясцовых выбараў, але яму давялося канстатаваць, што дакумэнту ці заявы, якія б ацэньвалі характар і ход мяцовых выбараў, пакуль няма.

Беларуская ўлада ўпусьціла чарговы шанец
15:59, 01/04/2003, Прэс-служба АГП

Сёньня працягвалася інтэнсыўная праца намесьніка старшыні АГП Яраслава Раманчука на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Старзбургу. Раніцай намесьнік старшыні АГП сустрэўся з старшынёй палітычнага камітэту ПАРЭ Рманам Якічам. Палітычны камітэт зьяўляецца асноўнай структураю Асамблеі па выпрацоўцы рашэньняў па палітычных пытаньнях. Стварэньне адмысловага падкамітэту па Беларусі – гэта сьведчаньне таго, што краіна зьяўляецца адным з прыярытэтаў дадзенай структуры і ПАРЭ у агуле. Р.Якіч гэта й пацьвердзіў: “Для нас Беларусь застаецца адной з самых важных нявырашаных праблемаў. Мы расчараваныя тым, як прайшлі мясцовыя выбары ў Беларусі і занепакоеныя тымі арыштамі, якія мелі месца ў Беларусі ў сакавіку. Мы сочым за разьвіццьём сытуацыі ў вашай краіне. Падкамітэт на чале з Ёнансам Чэкуолісам плянуе стала інфармаваць дэпутатаў ПАРЭ пра тое, што адбываецца ў Беларусі”.

Беларусь у Дакладзе Дзярждэпу ЗША
14:42, 01/04/2003

Амэрыканскі Дзярждэпартамэнт агучыў штогадовы даклад аб стане з правамі чалавека ў розных краінах сьвету. Прэзэнтацыя дадзенага дакладу адбылася ўчора ў амбасадзе ЗША ў Менску. Нямала месца ў дакладзе прысьвечана маштабным парушэньням правоў чалавека ў Беларусі. Даклад Дзярждэпартамэнту ЗША па правох чалавека ў Беларусі будзе даступны на нашым сайце пакуль на ангельскай мове (http://www.state.gov/g/drl/rls/hrrpt/2002/18354.htm). Як толькі будзе гатовы пераклад гэтага аб’ёмнага дакумэнту, ён таксама будзе апублікаваны ў нас. Пакуль мы прапануем Вам азнаёміцца з тэкстам уступу беларускай часткі дакладу Дзярждэпу ЗША.

Лукашэнка стане для амэрыканцаў другім Хусэйнам
14:40, 01/04/2003, Lenta.ru

Кангрэс ЗША зьбіраецца прыняць “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, паведамляе “Независимая газета”. Фактычна, як лічыць газэта, гэта будзе азначаць тое, што беларускі лідэр Аляксандар Лукашэнка стане ў вачох амэрыканцаў другім Садамам Хусэйнам.

Беларускі лідэр хоча сустрэцца з Пуціным
14:37, 01/04/2003

Аляксандар Лукашэнка лічыць мэтазгодным правесьці напярэдадні чарговага паседжаньня Вышэйшай дзяржаўнай рады «саюзнае дзяржавы» Беларусі й Расеі, прызначанага на канец красавіка – пачатак траўня, сустрэчу з Уладзімерам Пуціным. Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, такую думку Лукашэнка выказаў 1 красавіка, прымаючы з дакладам старшыню «палаты прадстаўнікоў» Вадзіма Папова.

Левоневский остается до суда в тюрьме
13:52, 01/04/2003

Суд над председателем Стачкома предпринимателей Республики Беларусь Валерием Левоневским перенесен на завтра, на 12.00. До суда Валерий Левоневский будет находиться под стражей. Такое решение вынес сегодня судья Советского суда Минска Руслан Козодоев.

Генадзь Навіцкі падаў у адстаўку?
13:00, 01/04/2003

Сёньня ранкам агенцтва БЕЛТА распаўсюдзіла паведамленьне, у якім просіць сваіх кліентаў разглядаць як фальшыўку інфармацыю пра тое, што прэм’ер-міністар Беларусі падаў у адстаўку. “Інфармацыя, якая распаўсюджваецца за подпісам “Аліна Грышкевіч – БЕЛТА”, у якой ідзе гаворка пра тое, што нібыта Навіцкі падаў заяву аб адстаўцы, -- фальшыўка, а магчыма й правакацыя. Ня выключаецца, што будуць і іншыя правакацыйныя паведамленьні пад “сьцягам” 1 красавіка, якія могуць паступіць да вас нібыта па каналах БЕЛТА. У нас канал адзін -- штодзённая стужка навінаў. Усё, што ідзе па-за стужкаю, - прадукцыя не нашая”, -- гаворыцца ў паведамленьні.

Эўрапейскі зьвяз занепакоены ўціскам мірных акцыяў у Беларусі
12:16, 01/04/2003

Эўрапейскі зьвяз “вельмі занепакоены пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”. Пра гэта гаворыцца ў “Заяве Эўразьвязу адносна парушэньняў свабоды слова ў Беларусі”, зробленым 31 сакавіка. У дакумэнце ў чарговы раз выказваецца занепакоенасьць сябраў Эўрапейскага зьвязу адносна фактаў арыштаў і зьняволеньня “некаторых удзельнікаў мірных дэманстрацыяў, якія прайшлі ў Менску ў апошні час”.

«Беларускае пытаньне» на сэсіі ПАРЭ
11:22, 01/04/2003, прэс-служба АГП

31 сакавіка адкрылася вясновая сэсія ПАРЭ, галоўнымі пытаньнямі пленарнага паседжаньня якой былі праблема Чачэніі й вайна ў Іраку. Між тым, сытуацыя ў Беларусі застаецца пад кантролем ня толькі адмысловых камісіяў, створаных у рамках Палітычнага камітэту й Камітэту па юрыдычных пытаньнях і правох чалавека, але і асноўных палітычных групаў ПАРЭ і кіраўніцтва дадзенай структуры. У першы дзень сэсіі намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскае партыі Беларусі Яраслаў Раманчук правёў шэраг сустрэчаў, на якіх абмяркоўвалася сытуацыя ў Беларусі пасьля мясцовых выбараў, а таксама стан справаў з правамі чалавека, свабодай СМІ, асабліва пасьля адкрыцьця офісу АБСЭ ў Менску.

Літоўскія парлямэнтары патрабуюць спыніць рэпрэсіі ў Беларусі
11:20, 01/04/2003

31 сакавіка ля беларускай амбасады ў Вільні адбыўся пікет, арганізаваны сябрамі фракцыі кансэрватараў Сэйму Літвы ў знак пратэсту супраць рэпрэсіяў, якім падвяргаліся ўдзельнікі апошніх масавых акцыяў апазыцыі ў Менску.

Кубінскі й беларускі рэжым у захапленьні адзін ад аднога
11:12, 01/04/2003

Візыт міністра замежных справаў Кубы Фэліпэ Пэрэса Рокэ актывізуе беларуска-кубінскія адносіны. Упэўненасьць у гэтым выказаў Аляксандар Лукашэнка, прымаючы 31 сакавіка кіраўніка кубінскага замежнапалітычнага ведамства.

Мілошавіч зноў стаў перад Гаагскім трыбуналам
11:12, 01/04/2003, NEWSru.com

Слабадан Мілошавіч, былы прэзыдэнт Югаславіі, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах, генацыдзе й злачынствах супраць чалавецтва ў Харватыі, Босьніі й Косава, у панядзелак зноў стане перад Міжнародным трыбуналам у Гаазе.

Валеры Леванеўскі арыштаваны за ўдзел у Народным маршы
11:07, 01/04/2003, фота IREX/Promedia

(адноўлена 11-50)
Старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі арыштаваны сёньня раніцай за ўдзел 12 сакавіка ў Народным маршы “За лепшае жыцьцё!”. Сёньня над прадпрымальнікам ў Савецкім судзе сталіцы павінен прайсьці суд. Пра гэта прэсаваму цэнтру Хартыі паведамілі ў РУУС Савецкага раёну Менску.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Лёс даслаў мне «падаруначак»
14:03, 01/04/2003, Людміла Гразнова, Хартыя’97, каардынатар па правох чалавека


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Узровень злачыннасьці сярод непаўнагадовых у Менску вырас на 41 адсотак
14:37, 01/04/2003

За першыя два месяцы сёлетняга году ўзровень злачыннасьці сярод непаўнагадовых у Менску вырас на 41 адсотак. Усяго з удзелам падлеткаў было зьдзейсьнена 220 злачынстваў. Такія несуцяшальныя лічбы 31 сакавіка на апэратыўнай нарадзе ў мэрыі паведаміў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Міхаіл Пятрушын. Паводле яго, кожны чацьвёрты малады правапарушальнік -- жыхар Заводзкага раёну сталіцы.

Інфляцыя ў сакавіку можа стаць вышэй за лютаўскую
13:07, 01/04/2003

Інфляцыя ў сакавіку можа стаць вышэй за лютаўскую. Паводле дадзеных, атрыманых БелаПАН у Міністэрстве статыстыкі й аналізу, з 1 па 25 сакавіка спажывецкія кошты ў Беларусі вырасьлі на 1,9 адсоткі. На столькі сама павялічыліся й кошты за ўвесь люты.

Расьце запазычанасьць за энэргарэсурсы
13:05, 01/04/2003

Запазычанасьць за энэргарэсурсы ў Беларусі за студзень 2003 году павялічылася на 0,7% і склала 3,5 трлн.бел.руб., уключна з унутрырэспубліканскімі разьлікамі, паведамілі «Интерфаксу» ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.

Беларусь будзе аказваць падтрымку Кубе
12:18, 01/04/2003

Беларусь і надалей будзе аказваць падтрымку Кубе ў яе барацьбе за сувэрынітэт, свабоды выбару разьвіцьця і адмену эканамічнай блякады з боку ЗША. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі 31 сакавіка ў Менску на сустрэчы з міністрам замежных справаў гэтай краіны Феліпэ Пэрэсам Роке.

Тэлевядучага Новікава выкрылі ў адкрытай хлусьні
12:17, 01/04/2003

Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу тэлевядучага Яўгена Новікава на рашэньне суда Першамайскага раёну сталіцы па справе Саюзу Хрысьціянаў веры эвангельскай (ХВЭ) у Рэспубліцы Беларусь і супольнасьці ХВЭ гораду Старыя Дарогі (Менская вобласьць).

Ачакаўскі камбінат адмовіўся ад набыцьця піўзаводу ў Беларусі
11:28, 01/04/2003

ЗАТ “Маскоўскі півабезалькагольны камбінат “Очаково” адмовілася ад набыцьця Берасьцейскага піўзаводу, заявіў прэзыдэнт кампаніі Аляксей Кочатаў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве. “Берасьцейскі праект пакуль закрыты”, -- сказаў ён. Гэта зьвязана з намерам беларускага ўраду правесьці рэформу ў броварнай прамысловасьці, якая прадугледжвае адмову ад замежных інвэстыцыяў і перадачу дзяржпакетаў акцыяў піўзаводаў у даверчае кіраваньне “Прыорбанку”, патлумачыў Кочатаў у інтэрвію “Интерфаксу”.

Министр займется профсоюзами
11:28, 01/04/2003, Алесь Хмельницкий, Радыё Рацыя

Руководитель профсоюза работников автосельхозмаша Александр Бухвостов не знает способа, каким министр промышленности Анатолий Харлап будет исполнять получение Александра Лукашенко о снятии его с профсоюзной должности. Неординарное поручение было дано на семинаре с руководителями республиканских и местных государственных органов по вопросам идеологии. Министр должен выполнить поручение в течение двух месяцев.

Расея й Беларусь прасочаць за кантрабандай
11:25, 01/04/2003, КоммерсантЪ

Учора ў Берасьці прайшло паседжаньне калегіі мытнага камітэту саюзнае дзяржавы Расеі й Беларусі. Кіраўнікі мытных ведамстваў дзвюх дзяржаваў Міхаіл Ванін і Аляксандар Шпілеўскі аб’явілі пра пачатак апэрацыі “Беларускі транзыт”, мэта якога – барацьба з кантрабандай і недастаўкаю тавараў на ўнутраныя расейскія мытні.

Школьныя навучальныя праграмы скарачаюць
11:23, 01/04/2003

У сувязі з перагрузкай навучэнцаў школьныя навучальныя праграмы Беларусі скарочаныя сёлета на 20 адсоткаў. Як паведамілі РІА “Новости” ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь у РФ, Міністрэствам адукацыі Беларусі падрыхтаваны базісны навучальны плян 12-гадовай школы, які прадугледжвае далейшае скарачэньне нагрузкі. Зараз праводзіцца праца па карэктыроўцы пляну, у адпаведнасьці зь якім з навучальных праграмаў выключаюцца другасныя матэрыялы.

Рэальны заробак зьнізіўся ў студзені-лютым на 8,7 адсоткаў
11:07, 01/04/2003, фота IREX/Promedia

На 8,7 адсоткі зьнізіўся ў студзені-лютым сёлетняга году рэальна налічаны заробак рабочых і служачых Беларусі ў параўнаньні зь сьнежнем 2002 году. Як паведамляе Міністэрства статыстыкі й аналізу, у лютым у параўнаньні з студзенем заробак вырас на 1,9 асдоткі (з 221.429 да 225.647 рублёў). На столькі сама павялічыліся й спажывецкія кошты, таму намінальны рост заробку нават часткова не кампэнсаваў яе рэальнае зьніжэньне ў студзені, перадае БелаПАН. У валютным эквіваленце падвысіўся за месяц з 113,8 да 114,9 даляраў ЗША, аднак да ўзроўню сьнежня яшчэ не хапае 4,3 даляраў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: