Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узровень злачыннасьці сярод непаўнагадовых у Менску вырас на 41 адсотак 14:37, 01/04/2003
За першыя два месяцы сёлетняга году ўзровень злачыннасьці сярод непаўнагадовых у Менску вырас на 41 адсотак. Усяго з удзелам падлеткаў было зьдзейсьнена 220 злачынстваў. Такія несуцяшальныя лічбы 31 сакавіка на апэратыўнай нарадзе ў мэрыі паведаміў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Міхаіл Пятрушын. Паводле яго, кожны чацьвёрты малады правапарушальнік -- жыхар Заводзкага раёну сталіцы.
Часьцей за ўсё парушаюць закон непаўнагадовыя, навучэнцы вучэльняў і беспрацоўныя падлеткі. Менавіта таму Міхаіл Пятрушын прапанаваў камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму прааналізаваць ступень уцягваньня дзяцей і падлеткаў у спартовыя сэкцыі й гурткі ў вольны ад вучобы час. Акрамя таго, вялікую ўвагу неабходна надзяляць працаўладкаваньню моладзі. З амаль 1400 працоўных месцаў, забраніраваных летась для моладзі да 18 гадоў, запатрабаванымі былі толькі 327. Мэр Менску Міхаіл Паўлаў прапанаваў кіраўнікам адміністрацыяў раёнаў гораду ў тэрміновым парадку прааналізаваць сытуацыю па падлеткавай злачыннасьці й прыняць эфэктоўныя меры па яе выпраўленьні.
Пра сур`ёзнасьць праблемы сьведчаць і штогадовыя зьвесткі ГУУС Менгарвыканкаму: толькі за мінулыя выходныя злачынствы (крадзяжы, разбойныя напады) зьдзейсьнілі трое непаўнагадовых.