Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь будзе аказваць падтрымку Кубе
12:18, 01/04/2003

Беларусь і надалей будзе аказваць падтрымку Кубе ў яе барацьбе за сувэрынітэт, свабоды выбару разьвіцьця і адмену эканамічнай блякады з боку ЗША. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі 31 сакавіка ў Менску на сустрэчы з міністрам замежных справаў гэтай краіны Феліпэ Пэрэсам Роке.

“Я мяркую, што ў гэтым кантэксьце вельмі важнае разьвіцьцё ўзаемавыгоднага эканамічнага супрацоўніцтва”, -- падкрэсьліў кіраўнік беларускага ўраду. Паводле яго, аналіз паказвае, што эканамічныя зносіны паміж Беларусьсю і Кубай у апошні час разьвіваюцца не паступова, а “скачкамі”. “Думаю, што патэнцыял нашых краінаў значна большы, чым той таваразварот, які мы маем у апошнія гады, -- заявіў Г.Навіцкі.

На думку Г.Навіцкага, для Беларусі быў і застаецца актуальным такі кубінскі тавар, як цукар-сырэц, а Куба зацікаўленая ў беларускіх аўтамабілях, калійных угнаеньнях, шынах. Каб узаемны гандаль стаў больш выгодным, кіраўнік беларускага ўраду прапанаваў перайсьці на прамыя пастаўкі тавараў без пасярэднікаў. На яго думку, першы вопыт і пэрспэктывы стварэньня сумесных прадпрыемстваў, усталяваньне прамых сувязяў абумоўліваюць неабходнасьць заключэньня паміж Беларусьсю й Кубай пагадненьня аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня.

Кіраўнік беларускага ўраду выказаў надзею, што супрацоўніцтва паміж дзьвюма дзяржавамі “будзе разьвівацца стабільна й дынамічна”. “Мяркую, што сумеснымі намаганьнямі мы зможам вывесьці беларуска-кубінскія адносіны на якасна новы ўзровень”, -- падсумаваў ён.

З свайго боку, Ф.Пэрэс Рокэ выказаў задаволенасьць ад вынікаў візыту ў Беларусь. Паводле яго, кубінскі бок “дзівіцца з тых намаганьняў, якія прыкладае беларускі народ для таго, каб забясьпечыць эканамічнае й сацыяльнае разьвіцьцё грамадзва”. Мы маем глыбокае пачуцьцё сымпатыі да беларускага народа, яго кіраўніцтва і захапляемся тым, як беларускі народ (...) супрацьстаіць вонкаваму ціску, абараняе сваю незалежнасьць”, – заявіў высокапастаўлены кубінскі дыплямат.

Паводле дадзеных беларускай статыстыкі, летась таваразварот паміж Беларусьсю й Кубай склаўся ў аб’ёме 32 мільёны даляраў ЗША, большай часткай за кошт імпарту кубінскага цукру-сырца. Аснову беларускага экспарту аб’ёмам 5,3 мільёны даляраў склалі калійныя ўгнаеньні, шыны, помпы, рухавікі, трактары, аўтамабілі й запасныя часткі да іх. Адмоўнае для Беларусі сальда ў гандлі з Кубай за год павялічылася ў 3,2 разы.

Асноўнаю перашкодаю для росту аб’ёмаў экспарту беларускія адмыслоўцы лічаць кранічны дэфіцыт валютнага фінансаваньня кубінскіх імпартэраў з боку ўраду гэтай краіны. На іх думку, найбольш пэрспэктыўнымі накірункамі для нарошчваньня экспарту зьяўляюцца дывэрсыфікацыя таварных патокаў, арганізацыя сумесных прадстаўніцтваў беларускіх прадпрыемстваў, прыцягненьне пасярэдніцкіх арганізацыяў для фінансаваньня кубінскіх імпартэраў для закупкі тавараў беларускай вытворчасьці.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: