Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея й Беларусь прасочаць за кантрабандай
11:25, 01/04/2003, КоммерсантЪ

Учора ў Берасьці прайшло паседжаньне калегіі мытнага камітэту саюзнае дзяржавы Расеі й Беларусі. Кіраўнікі мытных ведамстваў дзвюх дзяржаваў Міхаіл Ванін і Аляксандар Шпілеўскі аб’явілі пра пачатак апэрацыі “Беларускі транзыт”, мэта якога – барацьба з кантрабандай і недастаўкаю тавараў на ўнутраныя расейскія мытні.

Паколькі калегія праводзілася напярэдадні паседжаньня “саюзнага” савміну, прызначанага на 3 красавіка ў Маскве, ёй надавалася асаблівае значэньне. У павестку ўчорашняга паседжаньня было ўключана шэсьць пытаньняў. Меркавалася разгледзіць праблемы ўзаемадзеяньня мытных службаў Расеі й Беларусі пры кантролі мытнага кошту й магчымыя меры па яго ўдасканаленьні, пытаньні арганізацыі кантролю за вывазам тавараў за межы саюзнае дзяржавы і абмену інфармацыяй аб аўтаперавозчыках па міжнароднай сыстэме ТІР і інш.

Аднак паседжаньне цягнулася ўсяго гадзіну. Пасьля гэтага спадары Ванін і Шпілеўскі правялі 15-хвілінны брыфінг і зьехалі адкрываць мадэрнізаваны пункт пропуску "Казловічы". На пытаньне, калі на расейска-беларускай мяжы зьнікнуць чэргі, Міхаіл Ванін вельмі строга патлумачыў, што мяжы няма і гэта не мытныя службы, а транспартная інспэкцыя правярае дакумэнты ва ўсіх кіроўцаў. Таму ніякіх прэтэнзіяў да мытнікаў быць ня можа – яны робяць усё што трэба. У прыватнасьці, кіраўнікі мытных камітэтаў Расеі й Беларусі аб’явілі пра доўгачасовую апэрацыю “Беларускі транзіт”, у час якой мытнікі дзьвюх краінаў плянуюць сумесна змагацца з заніжэньнем мытнага кошту тавараў, выяўляць выпадкі выкарыстаньня падробленых дакумэнтаў, недастачу тавараў у мытні і г.д.

Сёньня, паводле Аляксандра Шпілеўскага, толькі 0,1% тавараў, якія праходзяць праз Беларусь, не даходзяць да ўнутраных расейскіх мытняў. Гэтым 0,1% і павінна пакласьці канец апэрацыя "Беларускі транзыт", якая, як заплянавана, будзе цягнуцца да канца году. Калі яна будзе эфэктоўнай, аналягічная апэрацыя будзе праводзіцца і на наступны год.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: