Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Інфляцыя ў сакавіку можа стаць вышэй за лютаўскую 13:07, 01/04/2003
Інфляцыя ў сакавіку можа стаць вышэй за лютаўскую. Паводле дадзеных, атрыманых БелаПАН у Міністэрстве статыстыкі й аналізу, з 1 па 25 сакавіка спажывецкія кошты ў Беларусі вырасьлі на 1,9 адсоткі. На столькі сама павялічыліся й кошты за ўвесь люты.
З пачатку году кошты вырасьлі на 8,3 адсоткі пры гадавым прагнозе ўраду й Нацыянальнага банку 18-24 адсоткі. За студзень-люты й першыя тры тыдні сакавіка 2002 году кошты ў Беларусі падвысіліся на 12 адсоткаў.