Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Валеры Леванеўскі арыштаваны за ўдзел у Народным маршы 11:07, 01/04/2003, фота IREX/Promedia
(адноўлена 11-50)
Старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі арыштаваны сёньня раніцай за ўдзел 12 сакавіка ў Народным маршы “За лепшае жыцьцё!”. Сёньня над прадпрымальнікам ў Савецкім судзе сталіцы павінен прайсьці суд. Пра гэта прэсаваму цэнтру Хартыі паведамілі ў РУУС Савецкага раёну Менску.
Нагадаем, што Валеры Леванеўскага схапілі сёньня раніцай у Менску на плошчы Незалежнасьці каля Дому ўраду тры невядомыя мужчыны ў штацкім. Леванеўскі разам з сваімі калегамі прыехаў у Менск з Горадні для правядзеньня акцыі “Паход у парлямэнт”, наладжаны Страйкамам прадпрымальнікаў. Мэта акцыі – адмена новых дэкрэтаў Аляксандра Лукашэнкі аб сацыяльным страхаваньні і аб адзіным падатку. Страйкам плянаваў правесьці да сьценаў “парлямэнту” як мага большую колькасьць людзей, незадаволеных гэтымі дэкрэтамі і прымусіць “парлямэнт” адмяніць гэтыя дэкрэты. Аднак ужо з 9 раніцы Дом ураду быў ачэплены супрацоўнкамі міліцыі. Валеры Леванеўскі і яго сын Уладзімер былі арыштаваныя адразу, як толькі пад’ехалі да плошчы Незалежнасьці і выйшлі з машыны. Трое мужчынаў схапілі іх, запіхнулі ў аўтамабіль “Жыгулі” і зьвезьлі ў Савецкі РУУС Менску.