Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ачакаўскі камбінат адмовіўся ад набыцьця піўзаводу ў Беларусі 11:28, 01/04/2003
ЗАТ “Маскоўскі півабезалькагольны камбінат “Очаково” адмовілася ад набыцьця Берасьцейскага піўзаводу, заявіў прэзыдэнт кампаніі Аляксей Кочатаў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве. “Берасьцейскі праект пакуль закрыты”, -- сказаў ён. Гэта зьвязана з намерам беларускага ўраду правесьці рэформу ў броварнай прамысловасьці, якая прадугледжвае адмову ад замежных інвэстыцыяў і перадачу дзяржпакетаў акцыяў піўзаводаў у даверчае кіраваньне “Прыорбанку”, патлумачыў Кочатаў у інтэрвію “Интерфаксу”.
Паводле ягоных дадзеных, урад Беларусі намерваецца выдзяліць 100 млн. даляраў на рэканструкцыю трох буйнейшых піўзаводаў рэспублікі, у тым ліку і таго, які хацела набыць “Очаково”.
Як паведамлялася раней, у пачатку году кампанія заявіла пра намер набыць 855 акцыяў берасьцейскага піўзаводу і ўкласьці ў гэтае прадпрыемства 20-25 млн. дал. Між тым “Белдзяржхарчпрам”, распрацоўваючы новую канцэпцыю разьвіцьця броварнай прамысловасьці Беларусі, не ўлічыў ранейшыя дамоўленасьці з расейскімі партнэрамі.
Маскоўскі півабезалькагольны камбінат “Очаково”, заснаваны ў 1978 годзе, быў акцыянаваны ў 1993 годзе. Усе акцыі прадпрыемства належаць працоўнаму калектыву.
У 2002 годзе "Очаково" реалізавала 72,7 млн. дэкалітраў напояў, што на 14,6% болей, чым у 2001 годзе. Аб’ём продажу піва павялічыўся на 15,3% і дасягнуў 57,3 млн. дал.