Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расьце запазычанасьць за энэргарэсурсы 13:05, 01/04/2003
Запазычанасьць за энэргарэсурсы ў Беларусі за студзень 2003 году павялічылася на 0,7% і склала 3,5 трлн.бел.руб., уключна з унутрырэспубліканскімі разьлікамі, паведамілі «Интерфаксу» ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.
Як адзначылі спэцыялісты міністэрства, запазычанасьць за энэргарэсурсы займае 42% у агульнай суме запазычанасьці пастаўшчыкам за тавары, працы й паслугі. З улікам індэксу спажывецкіх коштаў запазычанасьць скарацілася на 3,5%.
На ўнутрырэспубліканскія разьлікі прыпадае 89,2% усёй запазычанасьці за энэргарэсурсы ці 3079,9 млрд.бел.руб., у тым ліку за прыродны газ - 1457,7 млрд.бел.руб., за электраэнэргію - 1469,8 млрд.бел.руб.
Запазычанасьць прадпрыемстваў прамысловасьці на пачатак лютага 2003 года склала 1789,3 млрд.бел.руб., сельскай гаспадаркі - 540,7 млрд.бел.руб., транспарту (уключна з трубаправодным) - 253,7 млрд.бел.руб., будаўніцтва - 4,9 млрд.бел.руб., гандлю і грамадзкага харчаваньня - 15,3 млрд.бел.руб., матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня й збыту - 17,4 млрд.бел.руб., ЖКХ - 787,1 млрд.бел.руб.
Вонкавая запазычанасьць за энэргарэсурсы па стану на 1 лютага сёлетняга году склала каля 371,2 млрд.бел.руб., у тым ліку 238,9 млрд.бел.руб. за прыродны газ, 23,7 млрд.бел.руб. за нафту і 103,6 млрд.бел.руб. за электраэнэргію.