Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі лідэр хоча сустрэцца з Пуціным 14:37, 01/04/2003
Аляксандар Лукашэнка лічыць мэтазгодным правесьці напярэдадні чарговага паседжаньня Вышэйшай дзяржаўнай рады «саюзнае дзяржавы» Беларусі й Расеі, прызначанага на канец красавіка – пачатак траўня, сустрэчу з Уладзімерам Пуціным. Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, такую думку Лукашэнка выказаў 1 красавіка, прымаючы з дакладам старшыню «палаты прадстаўнікоў» Вадзіма Папова.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, сустрэча кіраўнікоў дзьвюх краінаў напярэдадні правядзеньня чарговага паседжаньня Вышэйшай дзяржрады «саюзнае дзяржавы» патрэбная дзеля таго, каб яшчэ раз удакладніць пазыцыі бакоў паводле праекта Канстытуцыйнага акту.