Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тэлевядучага Новікава выкрылі ў адкрытай хлусьні 12:17, 01/04/2003
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу тэлевядучага Яўгена Новікава на рашэньне суда Першамайскага раёну сталіцы па справе Саюзу Хрысьціянаў веры эвангельскай (ХВЭ) у Рэспубліцы Беларусь і супольнасьці ХВЭ гораду Старыя Дарогі (Менская вобласьць).
24 сьнежня 2002 году суд Першамайскага раёну Менску разглядаў справу аб абароне гонару й дзелавой рэпутацыі. Заяўнікамі зыску выступілі Саюз ХВЭ і царква ХВЭ Старых Дарогаў. Яны падалі ў суд на Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Беларусі, Яўгена Новікава (аўтара праграмы “Права человека: взгляд в мир”) і рэдакцыю газэты “Навіны Старадарожчыны”, якія абвінавацілі пратэстанцкую царкву ў Старых Дарогах у зьдзяйсьненьні цяжкага злачынства. Суд вырашыў прызнаць, што выкладзеныя Я.Новікавым у праграме “Права человека: взгляд в мир” зьвесткі не адпаведныя рэчаіснасьці і ганьбяць дзелавую рэпутацыю Саюзу ХВЭ і пратэстанцкай царквы ў Старых Дарогах.
Сярод выказваньняў тэлевядучага: "их пароль - ложь и агрессивность …", "цель одна - уничтожение православия…", "мы должны быть агрессивными в отношении сект. Это враги наших семей, наших детей, нашего народа, государства. Секты, которые физически уничтожают людей в Беларуси, принося их в жертву. Они торгуют религией, они принесли в жертву сына Орловских, и за это они получили премиальные от Запада в виде нескольких сотен долларов каждый. Цель - разрушить наше государство и уничтожить нас как самобытный, исторически сложившийся народ, а страну превратить в колонию".
Суд прыняў рашэньне забавязаць Я.Новікава ў адной з інфармацыйна-палітычных праграмаў прынесьці прабачэньні ў адрас царквы ХВЭ і Саюзу ХВЭ.
Згодна рашэньню гарадзкога суда, рашэньне суда Першамайскага раёну засталося ў моцы. “Рашэньнем суда мы задаволеныя, -- сказала ў інтэрвію БелаПАН юрыст, прадстаўнік Саюзу ХВЭ ў судзе Дзіна Шаўцова. -- Аднак суд не задаволіў усе зыскавыя патрабаваньні. Мы заяўлялі аб тым, што тэрмін зыску заяўнікоў “секта”, які ўжываў Новікаў адносна цэркваў Саюзу ХВЭ, не адпаведае рэчаіснасьці й ганьбіць дзелавую рэпутацыю.
На думку юрыста, такая інфармацыя, якую распаўсюджвала беларускай тэлевізія і некаторыя дзяржаўныя газэты, “вядзе да распальваньня рэлігійнай варожасьці”. “Такое стаўленьне да вернікаў пахне нацызмам”, -- перакананая Дзіна Шаўцова.