Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Валеры Леванеўскі асуджаны да 15 сутак
14:33, 02/04/2003, фото IREX/Promedia


 ПАЛIТЫКА 

Сьвет яшчэ падзякуе ім
16:07, 02/04/2003, Андрэй Ільініцкі, «Известия»

Пабываць з 17 па 24 сакавіка 2003 году ў ЗША – гэта як апынуцца ў Расеі ў 20-х чыслах жніўня 1991 году. З дэлегацыяй Маскоўскай школы палітычных дасьледаваньняў мы як раз там і тады апынуліся. Пашанцавала і мне, у прыватнасьці, што і казаць. Пабачыць Амэрыку ў першы раз, дый яшчэ ў гістарычны момант.

«Палатка» абараняе Садама
15:06, 02/04/2003

“Палата прадстаўнікоў” прыняла 2 красавіка на першым плянарным паседжаньні вясновай сэсіі заяву ў сувязі з вайной ЗША супраць Іраку. У гэтым дакумэнце “дэпутаты” выказалі глубокі занепакой адносна вайны, разьвязанай ЗША й Вялікабрытаніяй супраць Рэспублікі Ірак. “Ваенныя дзеяньні супраць сувэрэннага Іраку разгорнутыя ў аднабаковым парадку, без рашэньня Рады Бясьпекі ААН і таму павінны разглядацца як акт агрэсіі”, - падкрэсьліваецца ў заяве. “Дэпутаты” адзначаюць, што ўварваньне ўзброеных сілаў ЗША й Вялікабрытаніі на тэрыторыю Іраку не было выкліканае аб’ектыўнай неабходнасьцю, бо гэтая краіна не была небясьпечнай для ЗША, іх хаўрусьнікаў і іншых дзяржаваў. Відавочна, што ЗША ініцыявалі вайну супраць Іраку ня толькі з-за доступу да багатых радовішчаў нафты ў гэтым рэгіёне. Але і для таго, каб замацваць сваё панаваньне над сьветам, гаворыцца ў заяве.

Джэк Спэнсэр: «Ніхто не казаў, што Садам падзе за адзін дзень»
14:06, 02/04/2003

У апошнія дні ў амэрыканскіх СМІ сталі ўсё часьцей гучаць крытычныя заўвагі ў адрас Пентагону за абраную стратэгію вядзеньня ваенных дзеяньняў у Іраку. Аднак большасьць ваенных адмыслоўцаў ЗША лічаць, што асуджаць генэралаў рана. Адзін зь іх -- вядомы экспэрт па пытаньнях абароны й нацыянальнай бясьпекі з вашынгтонскага фонду "Heritage Foundation" Джэк Спэнсэр. Зь ім размаўляе карэспандэнт “Известий” Яўген Бай.

Беларускія палітыкі папярэджваюць Эўропу
13:16, 02/04/2003

Заява каардынатараў грамадзянскае ініцыятывы Хартыя’97 Андрэя Саньнікава, Людмілы Гразновай, Зьмітра Бандарэнкі была распаўсюджаная сёньня на сэсіі Парлямэнцкае асамблеі Рады Эўропы ў Стразбургу. Днямі беларускія палітыкі вызваліліся з турмы, дзе за арганізацыю Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” правялі 15 сутак. У звароце да эўрапейскіх парлямэнтараў, яны заяўляюць, што наданьне статуса адмыслова запрошанага “нацыянальнаму сходу” Беларусі вядзе да ўзмацненьня рэпрэсіяў Лукашэнкі супраць дэмакратычнага грамадзтва. На іх думку, толькі міжнародная салідарнасьць з дэмакратычным грамадзтвам Беларусі можа прадухіліць новыя зьнікненьні й турэмныя прысуды. Прапануем Вам азнаёміцца з тэкстам заявы.

Вуліца імя Генадзя Карпенкі
11:49, 02/04/2003

Напярэдадні чацьвёртай гадавіны з дня сьмерці Генадзя Карпенкі (6 красавіка), Аб’яднаная грамадзянская партыя зьвярнулася да гарадзкіх уладаў з прапановаю надаць адной з вуліц Менску імя Генадзя Карпенкі. Такая прапанова ўтрымліваецца ў звароце, які быў накіраваны лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам да старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава.

Сёньня пройдзе суд над Валерыем Леванеўскім
10:49, 02/04/2003

Суд над старшынём Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валерыем Леванеўскім адбудзецца сёньня, а 12.00. Старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі быў арыштаваны ўчора раніцай за ўдзел 12 сакавіка ў Народным маршы «За лепшае жыцьцё!».

Адзіная эўрапейская краіна, якая падтрымлівае Садама
10:45, 02/04/2003

Сярод краін-удзельніц СНД ёсьць тыя, якія адкрыта і гучна падтрымліваюць антыірацкую кааліцыю, і тыя, хто робяць гэта ціха. Ёсьць таксама краіны, якія выказваюць асьцярожны сумнеў у сувязі з ваеннымі дзеяньнямі ў Іраку і краіны, якія праклінаюць вайну апошнімі словамі. І, нарэшце, ёсьць толькі адна краіна, Рэспубліка Беларусь, кіраўнік якой дэманстратыўна заяўляе ўсім пра сваю падтрымку Садама Хусэйна, — так на старонках “Frankfurter Allgemeine” піша журналіст Маркус Вэнэр.

Хто і што прадаў Іраку?
10:44, 02/04/2003, Нэльсан Шварц, Fortune, (ЗША)

Калі першая хваля амэрыканскіх жаўнераў пакінула пустэчу і накіравалася далей на поўнач, да Багдаду, ня толькі іракцы атрымалі шок. У самы разгар баёў амэрыканскае камандаваньне выявіла, што ірацкае войска можа заглушаць сігналі сыстэмы глябальнага пазыцыяніраваньня, якую вайскоўцы выкарыстоўваюць для ўсіх мэтаў: ад навядзеньня крылатых ракетаў да вызначэньня становішча войскаў на мясцовасьці. “Гэта быў тэхналягічны прэвэнтыўны ўдар”, -- сказала адна з высокапастаўленых ваенных крыніцаў.

ЗША: з нуля да супердзяржавы за 500 гадоў
10:41, 02/04/2003, The Wall Street Journal

Часьцей за ўсё, калі крытыкуюць падзеі ў Іраку, можна пачуць такую прэтэнзію да ЗША: амэрыканская супердзяржава робіць гэта “ў адзіночку”. “У адзіночку?” Ну што ж. Амэрыка рабіла ўсё “ў адзіночку” прыкладна з 1776 году. Ці, магчыма, з 1492-га.

У Беларусі застаецца найгоршай сытуацыя з свабодай слова
10:39, 02/04/2003

Міжнародны Камітэт абароны журналістаў (CPJ) апублікаваў у Нью-Ёрку штогадовы даклад аб уціску свабоды слова ў сьвеце. У дакладзе адзначаецца, што ў 2002 годзе значна павялічылася колькасьць затрыманых журналістаў, а таксама сталі частымі выпадкі іх пагібелі. У прыватнасьці, у дакладзе гаворыцца пра выпадкі забойстваў журналістаў, якія пісалі пра злачыннасьць й карупцыю ў Калюмбіі, Расеі й Пакістане. Адзначаецца таксама агрэсіўная палітыка Крамля да свабоды слва ў сувязі з чачэнскай тэмаю й захопам закладнікаў у Маскве ў леташні кастрычнік. Аднак, горшая сытуацыя з свабодаю слова на тэрыторыі былога Савецкага Зьвязу, на думку арганізацыі, назіраецца ў Беларусі й Туркмэністане. У траўні леташнега году CPJ занёс Беларусь у сьпіс дзесяці краінаў сьвету, дзе сытуацыя з свабодай слова найгоршая.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Ідэалягічны імунадэфіцыт
15:53, 02/04/2003, Канстанцін Скуратовіч, «Белорусский рынок», фота IREX/Promedia

У сувязі з вайной у Іраку многія палітыкі, публіцысты і проста аматары паразмаўляць зьвярнуліся да тэмы несумяшчальнасьці заходніх і ўсходніх сыстэмаў каштоўнасьцяў. Так і заяўляюць: заходняму індывідуалізму трэба супрацьпастаўляць наш калектывізм, гатоўнасьць працаваць ня толькі дзеля прыбытку, але і на грамадзтва. Што ў перакладзе на нармальную мову азначае працаваць не дзеля заробку, без разьліку на імгненную матэрыяльную і адэкватную ўкладзенай працы і атрыманым вынікам узнагароду. Але дзеля пачуцьця глыбокай задаволенасьці ад далучанасьці да агульнай справы.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Инфляция за первые две недели марта составила 1,5 процентов
15:54, 02/04/2003

Прирост потребительских цен в Беларуси за первые две недели марта 2003 года составил 1,5% против 1,6% за аналогичный период в феврале, сообщили "Интерфаксу" в правительстве.

Беларусь спадзяецца атрымаць 300 мільёнаў даляраў
14:54, 02/04/2003, Gazeta.ru

Беларусь хацела б атрымаць ад Расеі крэдыт у памеры да 300 млн. даляраў для забесьпячэньня ўвядзеньня з 1 студзеня 2005 году расейскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку саюзнае дзяржавы дзьвюх краінаў. Як паведаміла дасьведчаная крыніца ў афіцыйных беларускіх колах, гэтае пытаньне прэм’ер-міністра Беларусі Генадзь Навіцкі намерваецца падняць у сераду, у час сустрэчы з кіраўніком расейскага ўраду Міхаілам Касьянавым.

Міністэрства аховы здароўя прытармазіла супрацоўніцтва з “Итерой”
11:52, 02/04/2003

Да 1 красавіка, як было заплянавана на лютаўскай нарадзе ў першага намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, у рэспубліканскі Савет міністраў павінен быў паступіць бізнэс-плян, “які прадугледжвае перадачу ў доўгатэрміновую арэнду, а пасьля выкуп кампаніяй “Ітэра-Бел” 60 сацыяльных аптэк” (у тым ліку 15 аптэк у сталіцы Беларусі). Яго даручалася падрыхтаваць адмысловай групе, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінэканомікі й кампаніі “Итера”. Паводле “БДГ”, некалькі дзён таму Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што лічыць несвоечасовым пытаньне аб перадачы дзяржаўных аптэк кампаніі “Итера”. Асноўная прычына, названая міністрам аховы здароўя Людмілай Пастаялкай, у тым, што яшчэ не распрацаваны механізм доўгатэрміновай арэнды.

«Очаково» пакуль пачакае
11:51, 02/04/2003

31 сакавіка ў расейскіх СМІ зьявіліся спасылкі на словы А.Кочатава аб закрыцьці "берасьцейскага праекту" ў сувязі з заплянаваным рэфармаваньнем "Белдзяржхарчпрамам” беларускай броварнай галіны. Прэзыдэнту Маскоўскага піва-безалкагольнага камбінату (МПБК) "Очаково" Аляксею Кочатаву давялося аб’явіць, што ён зусім не адмаўляецца ад інвэстыцыяў у беларускую броварную прамысловасьць. Як паведаміў А.Кочатаў, “сытуацыя ў Беларусі зараз такая, што мы ня можам рабіць канкрэтных крокаў”. “Мы не атрымалі афіцыйнай адмовы ад уладаў Беларусі, таму нашыя дамоўленасьці зь беларускімі партнэрамі застаюцца ў сіле. Мы не адмаўляемся ад берасьцейскага праекту і спадзяемся, што сытуацыя зьменіцца”, - заявіў прэзыдэнт МПБК "Очаково".

Беларусь уводзіць дадатковыя меры па ўпарадкаваньні звароту піва
11:11, 02/04/2003

З 1 красавіка Беларусь уводзіць дадатковыя меры па ўпарадкаваньні звароту соладавага піва, якое ўвозіцца на тэрыторыю краіны зь дзяржаваў ЭўраАзЭЗ. Такое рашэньне ўрад Беларусі прыняў напярэдадні, нягледзячы на рашэньне аб адмене мытнага кантролю й мытнага афармленьня тавараў сярод дзяржаваў-сябраў ЭўрАзЭз.

Як у нас скралі кватэры
11:10, 02/04/2003, Алесь Драбчук, «Народная воля»

Калі адкінуць эмоцыі, то самае галоўнае ў жыцьці – дах над галавой і харчы. Калі няма гэтага – нічога ня будзе. Ні здароўя, ні добрага настрою, ні посьпехаў, як казалі раней, у працоўным і асабістым жыцьці. Чалавек без кватэры – бомж.

Словы й факты
11:02, 02/04/2003, «Народная воля»

Жыльлёвае будаўніцтва павінна стаць у бліжэйшыя гады аб’ектам прыярытэтнага фінансаваньня й пільнай увагі дзяржавы.
(З тэзаў праграмы кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі, 1994 г.)

У Беларусі значна павялічылася колькасьць стратных прадпрыемстваў
11:01, 02/04/2003

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, на 1 лютага іх налічвалася 5635, ці 48,6% ад агульнай колькасьці прадпрыемстваў. Найбольшая ўдзельная вага прадпрыемстваў Магілёўскай вобласьці – 60,2%.

Прадпрымальнікі вырашылі страйкаваць
10:57, 02/04/2003, Алена Дзенісенка, «Вечерний Минск», фота IREX/Promedia

Нягледзячы на тое, што недзяржаўны сэктар эканомікі ў Беларусі “прапісаўся” ўжо больш за дзесяць гадоў таму, улады й прыватнікі так і не навучыліся, як муж з жонкай у добрай сям’і, глядзець у адзін бок. Менавіта таму апошнім, каб іх заўважылі, а меркаваньне пачулі, даводзіцца прыбягаць да такіх скрайніх мераў, як, напрыклад, сёньняшняе аднадзённае спыненьне працы з адначасовай няўплатай падаткаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: РУСТЭК-инжиниринг возводит автоматизированные паркинги в Москве и РФ
наружное освещение
Online empty apartment information.
Посмотрите новый год 2008 без проблем.