Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь уводзіць дадатковыя меры па ўпарадкаваньні звароту піва 11:11, 02/04/2003
З 1 красавіка Беларусь уводзіць дадатковыя меры па ўпарадкаваньні звароту соладавага піва, якое ўвозіцца на тэрыторыю краіны зь дзяржаваў ЭўраАзЭЗ. Такое рашэньне ўрад Беларусі прыняў напярэдадні, нягледзячы на рашэньне аб адмене мытнага кантролю й мытнага афармленьня тавараў сярод дзяржаваў-сябраў ЭўрАзЭз.
З 1 красавіка ўводзяцца кантрольныя знакі для маркіроўкі суправаджальных дакумэнтаў на соладовае піва, якое ўвозіцца ў краіну. Акрамя таго, у адпаведнасьці з пастановаю ўраду, увоз піва павінны ажыцьцяўляцца праз склады, сьпіс якіх зацьвярджаецца Міністэрствам па падатках і зборах па ўзгадненьні зь Міністэрствам гандлю.
Як пракамэнтавалі РІА "Новости" ва ўрадзе Беларусі, гэтая мера прынятая для забесьпячэньня паўнаты падаткавых паступленьняў у бюджэт рэспублікі, а таксама для ўпарадкаваньня аптовага й розьнічнага гандлю.