Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі застаецца найгоршай сытуацыя з свабодай слова
10:39, 02/04/2003

Міжнародны Камітэт абароны журналістаў (CPJ) апублікаваў у Нью-Ёрку штогадовы даклад аб уціску свабоды слова ў сьвеце. У дакладзе адзначаецца, што ў 2002 годзе значна павялічылася колькасьць затрыманых журналістаў, а таксама сталі частымі выпадкі іх пагібелі. У прыватнасьці, у дакладзе гаворыцца пра выпадкі забойстваў журналістаў, якія пісалі пра злачыннасьць й карупцыю ў Калюмбіі, Расеі й Пакістане. Адзначаецца таксама агрэсіўная палітыка Крамля да свабоды слва ў сувязі з чачэнскай тэмаю й захопам закладнікаў у Маскве ў леташні кастрычнік. Аднак, горшая сытуацыя з свабодаю слова на тэрыторыі былога Савецкага Зьвязу, на думку арганізацыі, назіраецца ў Беларусі й Туркмэністане. У траўні леташнега году CPJ занёс Беларусь у сьпіс дзесяці краінаў сьвету, дзе сытуацыя з свабодай слова найгоршая.

Вось што сказаў у інтэрвію Радыё Свабода каардынатар Камітэту абароны журналістаў у Эўропе і Цэнтральнай Азіі Алекс Лупіс:

“Туркмэністан застаецца жахлівым месцам для журналістаў. Мы ня маем аніякіх зьвестак пра існаваньне там незалежнай журналістыкі. Беларусь, зразумела, таксама застаецца жахлівым месцам. Некалькі журналістаў там былі зьняволеныя летась у сувязі з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі”.

Нагадаем, што размова тут ідзе пра пакараньне журналістаў гарадзенскай “Пагоні” Паўла Мажэйкі і Міколы Маркевіча, а таксама галоўнага рэдактара газэты “Рабочий” Віктара Івашкевіча, асуджаных да розных тэрмінаў абмежаваньня волі. Камітэт абароны журналістаў у сваім дакладзе зьвяртае таксама ўвагу на судовы працэс над групай былых спэцназаўцаў, абвінавачаных, сярод іншага, у выкраданьні і забойстве тэлеапэратара Зьмітра Завадскага. Хаця эпізод са зьнікненьнем Завадскага застаўся нераскрытым, далейшае расьсьледаваньне гэтага эпізоду было прыпыненае, нягледзячы на пратэсты ягоных сваякоў. Цалкам тэкст дакладу Камітэту абароны журналістаў можна прачытаць на сайце www.cpj.org.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: