Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня пройдзе суд над Валерыем Леванеўскім 10:49, 02/04/2003
Суд над старшынём Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валерыем Леванеўскім адбудзецца сёньня, а 12.00. Старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі быў арыштаваны ўчора раніцай за ўдзел 12 сакавіка ў Народным маршы «За лепшае жыцьцё!».
Леванеўскага схапілі ў Менску на плошчы Незалежнасьці каля Дому ўраду трое невядомых мужчынаў у штацкім. Прадпрымальнік разам з сваімі калегамі прыехаў у Менск з Горадні для правядзеньня акцыі “Паход у парлямэнт”. Мэта акцыі – адмена новых дэкрэтаў Лукашэнкі аб сацыяльным страхаваньні і аб адзіным падатку. Страйкам плянаваў правесьці да сьценаў “парлямэнту” як мага большую колькасьць людзей, незадаволеных гэтымі дэкрэтамі й прымусіць “парлямэнт” адмяніць гэтыя дэкрэты. Валеры Леванеўскі і ягоны сын Уладзімер былі арыштаваныя адразу, як толькі пад’ехалі да плошчы Незалежнасьці і выйшлі з машыны. Трое мужчынаў схапілі іх, запіхнулі ў аўтамабіль “Жыгулі” і зьвезьлі ў Савецкі РАУС Менску. Сына Леванеўскага хутка адпусьцілі. А самога прадпрымальніка павезьлі ў суд. Аднак Леванеўскі падаў хадатайства аб прысутнасьці на працэсе адваката. Судзьдзя Руслан Казадоеў задаволіў хадайніцтва і перанёс суд. Валерыя Леванеўскага вырашылі пакінуць пад вартай.