Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
31 сакавіка ў расейскіх СМІ зьявіліся спасылкі на словы А.Кочатава аб закрыцьці "берасьцейскага праекту" ў сувязі з заплянаваным рэфармаваньнем "Белдзяржхарчпрамам” беларускай броварнай галіны. Прэзыдэнту Маскоўскага піва-безалкагольнага камбінату (МПБК) "Очаково" Аляксею Кочатаву давялося аб’явіць, што ён зусім не адмаўляецца ад інвэстыцыяў у беларускую броварную прамысловасьць. Як паведаміў А.Кочатаў, “сытуацыя ў Беларусі зараз такая, што мы ня можам рабіць канкрэтных крокаў”. “Мы не атрымалі афіцыйнай адмовы ад уладаў Беларусі, таму нашыя дамоўленасьці зь беларускімі партнэрамі застаюцца ў сіле. Мы не адмаўляемся ад берасьцейскага праекту і спадзяемся, што сытуацыя зьменіцца”, - заявіў прэзыдэнт МПБК "Очаково".
У адпаведнасьці з прапанаванай схемаю кіраваньня галіною, адкрытыя акцыянэрныя таварыствы "Крыніца", "Берасьцейскае піва", "Броварны завод "Дедново", "Слуцкі броварны завод" і завод, які ўваходзіць у ААТ "Холдынг "Магілёўаблхарчапрам”, перадаюць акцыі, якія належаць дзяржаве, у даверчае кіраваньне ААТ "Прыорбанк". 20 лютага сёлетняга году А.Кочатаў і віцэ-прэзыдэнт "Очаково" Мікалай Кутлунін наведаў ААТ "Берасьцейскае піва" для азнаямленьня з вытворчымі магчымасьцямі прадпрыемства. МПБК "Очаково", які ўваходзіць у тройку галоўных расейскіх броварных кампаніяў, ужо каля году вядзе перамовы з свамі берасьцейскімі калегамі аб магчымых інвэстыцыях у вытворчасьць. Акрамя ААТ "Берасьцейскае піва", расейская кампанія таксама праяўляла інтарэс да Слуцкага й Віцебскага заводаў. Абавязковаю ўмоваю інвэстыраваньня ААТ "Берасьцейскае піва" кіраўніцтва "Очаково" высоўвала перадачу 75 адсоткаў акцыяў ва ўласнасьць кампаніі. З свайго боку, МПБК "Очаково" плянуе ўкласьці ад 20 да 25 мільёнаў даляраў у рэканструкцыю магутнасьцяў заводу з тым, каб да 2006 году павялічыць вытворчасьць піва да 5 мільёнаў дэкалітраў. Мяркуецца таксама выпуск каля 2 мільёнаў дэкалітраў безалькагольных і слабаалькагольных напояў.