Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Палатка» абараняе Садама
15:06, 02/04/2003

“Палата прадстаўнікоў” прыняла 2 красавіка на першым плянарным паседжаньні вясновай сэсіі заяву ў сувязі з вайной ЗША супраць Іраку. У гэтым дакумэнце “дэпутаты” выказалі глубокі занепакой адносна вайны, разьвязанай ЗША й Вялікабрытаніяй супраць Рэспублікі Ірак. “Ваенныя дзеяньні супраць сувэрэннага Іраку разгорнутыя ў аднабаковым парадку, без рашэньня Рады Бясьпекі ААН і таму павінны разглядацца як акт агрэсіі”, - падкрэсьліваецца ў заяве. “Дэпутаты” адзначаюць, што ўварваньне ўзброеных сілаў ЗША й Вялікабрытаніі на тэрыторыю Іраку не было выкліканае аб’ектыўнай неабходнасьцю, бо гэтая краіна не была небясьпечнай для ЗША, іх хаўрусьнікаў і іншых дзяржаваў. Відавочна, што ЗША ініцыявалі вайну супраць Іраку ня толькі з-за доступу да багатых радовішчаў нафты ў гэтым рэгіёне. Але і для таго, каб замацваць сваё панаваньне над сьветам, гаворыцца ў заяве.

“Парлямэнтары” асуджаюць агрэсію супраць Іраку і лічаць, што ў рашэньні вострых праблемаў сучаснага сьвету ваенныя апэрацыі не павінны служыць аргумэнтам чыёйсьці слушнасьці і спосабам вырашэньня канфлікту. “Палата прадстаўнікоў” патрабуе спыніць бамбардзіроўкі Іраку й заклікае ЗША і іх хаўрусьнікаў праявіць здаровы сэнс і вывесьці свае войскі з тэрыторыі гэтай краіны.

Беларускія “парлямэнтары” таксама зьвяртаюцца да ААН, парлямэнтароў усіх дзяржаваў і міжпарлямэнцкіх арганізацыяў з заклікам прыняць усе меры для спыненьня вайны ў Іраку. Нельга дапусьціць далейшую эскалацыю канфлікту, наступствы якога могуць стаць стратэгічнымі ня толькі для ірацкага народу, але і для ўсёй сусьветнай супольнасьці, адзначаецца ў заяве “палаты прадстаўнікоў”.

На сэсіі “палаты прадстаўнікоў” пры разглядзе гэтага пытаньня прысутнічаў надзвычайны й паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Ірак у Беларусі Салман Зэйдан.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: